Людміла Хейдарава (Паўлікава)- член Саюза пісьменнікаў СССР з 1985 г.
Дэбютавала вершамі ў 1980 г. (часопіс «Маладосць»). Аўтар зборнікаў паэзіі «Адведзіны рамонкавай паляны» (1985), «Тваё святло» (1988), драматычнай паэмы «Можна і Нельга» (1987) і філасофска-драматычнай паэмы-казкі «Можна i Нельга» (1988) — усе выйшлі пад псеўданімам Людміла Паўлікава, з 1989 г. выступае пад прозвішчам Хейдарава — зборнікі паэзіі «Купанне ў росах» (1993), «Плач па анёлу» (2004), кніга апавяданняў «Дарт» (2002), філасофская кніга іцзін-секстэтаў «Вечаровае веча» (2009, фрагменты ў час. «Маладосць»). У перыядычным друку — зборнік «Дзень паэзіі», часопісы «Полымя», «Вожык», «Работніца і сялянка», рэспубліканскіх газетах публікуе апавяданні, навелы.
У паэтычных творах філасофскі роздум, гісторыка-патрыятычная i любоўная лірыка, тэмы прыроды i вытокаў чалавечага духу. У празаічных творах аўтарскай пазіцыі ўласціва дабрадушная іронія.
Пераклала з рускай на беларускую асобныя творы Г. Ахматавай, М. Валошына, М. Лермантава, Б. Пастэрнака, М. Цвятаевай, В. Мандэльштама, з украінскай творы сучасных паэтаў. Піша таксама і гумарыстычныя творы , пародыі .
Чакае вашых пытанняў , на якія адкажа ў час перадачы.