Показаны сообщения с ярлыком парадыст. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком парадыст. Показать все сообщения

вторник, 20 января 2015 г.

Таццяна Барадуля—лірык і парадыст

Не так часта ў адной асобе спалучаюцца тонкі лірык і іранічны парадыст . Асабліва , калі гэта жанчына. Таццяна Барадуля – Будовіч скончыла школу № 154 у 1994 годзе. У 1998 г. скончыла Інстытут сучасных ведаў па спецыяльнасці «фінансы і крэдыт». У 2005 г. завочна скончыла гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працавала ў філіяле музея Максіма Багдановіча «Беларуская хатка», у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі, цяпер — навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага літаратурнага музея імя Максіма Багдановіча. Мае 3-ці спартыўны разрад па альпінізму і парашутным спорце. Замужам. Гадуе двух сыноў.

Першая вершаваная публікацыя з'явілася ў 1995 г. у часопісе «Першацвет». Падборкі яе вершаў друкаваліся ў часопісах «Маладосць», «Полымя», «Бярозка», газетах «Літаратура і мастацтва», «Чырвоная змена», «Наша ніва» і інш. У 2002 г. у выдавецтве «Беларускі кнігазбор» выйшла яе кніга паэзіі «Дуэль паглядаў». Літаратурна-крытычныя артыкулы і рэцэнзіі неаднаразова друкаваліся ў газеце «Новы час» (дадатак «Літаратурная Беларусь»). Зрэдку піша і друкуе пародыі (пад псеўданімам Тадора Шпілька) на сучасных беларускіх паэтаў. Вершы Таццяны Будовіч тонка пачуццёвыя, вытанчаныя, а часам і філасафічныя, (сама)іранічныя, у іх нярэдка гучыць голас сур'ёзнага перажывання, адчуваецца ўсведамленне стваральнага і разбуральнага патэнцыялу кахання.

Пытанняў , думаю ў вас будзе нямала.

среда, 14 января 2015 г.

Юрась Нераток

Калі вы пачнеце шукаць у розных даведніках , хто такі Юрась Нераток , даведаецеся , што ён жа і Юлаў , і Гарбачоў.Менавіта Юрый Гарбачоў -- сапраўднае прозвішча пісьменніка, а два другіх -- псеўданімы. Прычым, пад адным хаваецца празаік , а пад іншым -- паэт , парадыст , гумарыст.
Менавіта з паэтам і парадыстам Юрасём Нератком мы і будзем гутарыць у адной з бліжэйшых праграм .
Чакаем пытанні да Юрася Нератка!