Тэлеканал “Беларусь 3” пашырае межы праекта “Дыя@блог”. У новым сезоне да гутаркі пра мову, літаратуру, прыгожае і вечнае далучыцца размова пра паэзію – “Дыя@блог P.S.”
У новай праграме “Беларусь 3” пазнаёміць з беларускімі паэтамі і іх творамі. Дыялог паміж майстрамі пяра чакае гледачоў кожную суботу. Вядучыя праграмы паэт Навум Гальпяровіч і сатырык Анатоль Зэкаў разам з гасцямі-паэтамі разважаюць пра беларускую літаратуру жартам і ўсур’ёз. Чаму праграма атрымала постфікс P.S.? Растлумачыць гэту назву можна па-рознаму.
З аднаго боку, P.S. азначае дзень выхаду праграмы ў эфір – “па суботах”. З другога боку, стваральнікі праекта расшыфроўваюць P.S. як “паэт і сатырык”, то бок Навум Гальпяровіч – паэт, а яго сувядучы Анатоль Зэкаў – сатырык.
Праграмы напоўнены пародыямі, рэмінісцэнцыямі і іншымі фрагментамі сатырычнага і паэтычнага жыцця. Як і ў іншых “Дыя@блогах”, гледачы могуць ўдзельнічаць у стварэнні перадачы. У аснове праграмы – інтэрактыў праз інтэрнэт-блогі. Усе пытанні і каментарыі, якія дасылаюцца на блог вядучых, будуць агучаны падчас эфіру.
Нарыканцы праграмы Наум Гальперовіч падводзіць вынікі бяседы, а Анатоль Зэкаў зачытвае напісаную ім пародыю на верш паэта.
Усе выпускі праграмы “Дыя@блог P.S.” глядзіце ТУТ
Комментариев нет :
Отправить комментарий