Навум Гальпяровіч – пісьменнік, журналіст, галоўны дырэктар міжнароднага вяшчання Беларускага радыё. Аўтар каля двух дзесяткаў кніг паэзіі, прозы, публіцыстыкі, сцэнарыяў радыё і тэлеперадач. Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны, медалямі і памятнымі знакамі Міністэрства абароны, Федэрацыі прафсаюзаў, саюза пісьменнікаў Беларусі, ганаровы грамадзянін Наваполацка і Полацка.
Нарадзіўся ў Полацку, пасля заканчэння школы вучыўся на факультэце журналістыкі БДУ, у Віцебскім педінстытуце. Працаваў рабочым на заводзе, карэктарам, карэспандэнтам, загадчыкам аддзела ў мясцовым друку, уласным карэспандэнтам Беларускага радыё, у мастацка-літаратурных выданнях, намеснікам старшыні Саюза пісьменнікаў. З 2004 года -галоўны дырэктар міжнароднага радыё “Беларусь” Белтэлерадыёкампаніі.
Аматарам літаратуры добра вядома творчасць Анатоля Зэкава - тонкага лірыка, публіцыста, сатырыка, аўтара твораў для дзяцей. У друку Анатоль Мікалаевіч выступае з 1972 г. Асноўныя тэмы творчасці - роздум аб праблемах, якія ставіць жыццё перад чалавекам, чалавецтвам, аб вечных праблемах дабра i зла, любові i нянавісці.
А. Зэкаў - аўтар паэтычных зборнікаў "Боль сумлення" (1989), "Аварыя сумлення" (1996), прысвечаных чарнобыльскай трагедыі. А. Зэкаў валодае рэдкім у літаратуры талентам парадыста. Грані таленту Зэкава адкрыліся i у прозе.
З новага тэлевізійнага сезона Анатоль Зэкаў разам з Навумам Гальпяровічам –вядучы праграмы “ Дыя@блог P.S.
А дзе інфармацыя пра другога вядучага? І хто абіраў здымак спадара Зэкава ў сеціве? Няўжо тэхнічнае абсталяванне бт не дазваляе зрабіць фота абодвух вядучых у студыі?
ОтветитьУдалитьP.S. Правільна было б напісаць "двух дзясяткаў кніг".
P.P.S. Зэкаў не толькі сатырык, а і выдатны паэт.
Дзякуй!
ОтветитьУдалитьА у вас в передаче ведущие и гости всегда выступают "по едино сердце"? Вам не нужен для разнообразия в эфире скептик, который будет доказывать, что белорусская мова только содействует культурному (да и экономическому) регрессу общества? ;-) А вы меня убедительно попытаетесь разгромить своими вескими аргументами. :-)
ОтветитьУдалитьДзякуй за пытанне . З задавальненнем з Вамі бы падыскутаваў , але змяніўся фармат праграмы і мы з Анатолем Зэкавым вядзём гаворку на крыху іншыя тэмы. Звяртайцеся да блогу Алены Трацэнка . Што да майго глыбокага пераканання ніводная ў свеце мова не садзейнічае культурнаму , тым больш эканамічнаму рэгрэсу грамадства.
ОтветитьУдалитьВялікі дзякуй Вам, Навум, за Вашу працу. Не звяртайце, калі ласка, ўвагі на garfield і яму падобных. Беларусы маюць патрэбу ў роднай мове. Моцнага Вам здароўя!
УдалитьДзякуй!
УдалитьЕщё как содействует. Вообразите, что мы с вами отгородили пару кварталов столицы с несколькими тысячами живых душ и ввели там самую что ни на есть замечательную мову, которой больше никто нигде не пользуется.
ОтветитьУдалитьКультурный урон - очевиден, ведь на нашем языке не сыщешь ни полезной статьи в интернете, ни классического романа мировой литературы, а главное, общаясь с развитыми народами, мы станем испытывать проблемы коммуникации. Дети в школах вынуждены будут тратить лишнее время на освоение нашей с вами мовы, время, которое можно было употребить на другие предметы или на занятия физкультурой. Экономический же убыток выразится хотя бы в необходимости обзавестись кучей переводчиков. «Выкладчиков», «перекладчиков»... ;-)
Прабачце , але, як я вам ужо адказваў , наша перадача " Дыяблог P.S." мае іншы фармат , мы гаворым пра гумар і пародыі ў беларускай літаратуры . Па-другое , як вядома , у нашай краіне дзве дзяржаўныя мовы, абароненыя законам, і ніхто Вас не прымушае гаварыць , пісаць толькі на адной мове, і Вы можаце гэта рабіць на якой Вам зручней , што, дарэчы , Вы зараз і робіце . Па-трэцяе , веданне іншых моў нікому ніколі не шкодзіла, і па-чацвёртае , калі ёсць людзі , для якіх іх мова родная і любімая , якая б яна ні была, іх любоў і памкненні трэба паважаць.
ОтветитьУдалитьЯ працую ва ўстанове , дзе рабочымі мовамі ў эфіры з'яўляюцца беларуская , руская , англійская , французская , нямецкая,іспанская, польская і кітайская , што не перашкаджае нашым супрацоўнікам, якія працуюць на гэтых мовах, добра валодаць беларускай.
Што тычыцца рускай мовы , то яна карыстаецца заслужанай пашанай і павагай , служыць не толькі сродкам камунікацый , міжнацыянальных зносін, а адкрывае для лепшых дасягненняў беларускага нацыянальнага мастацтва шырокую дарогу ў шматфарбны і шматмоўны свет.
Так што дзякуй, і давайце дыялог на гэтую тэму на гэтым скончым.
Поспехаў Вам і здароўя ! У Беларусі заўсёды панавалі талерантнасць і згода па тонкіх далікатных пытаннях моў і міжнацыянальных адносін. Упэўнены , так будзе і далей.
Усяго найлепшага !
Вечар добры, Навум. З задавальненьем гляджу вашую перадачу. Дзякуй вам вялікі.
ОтветитьУдалитьТолькі што адсканіў дзьве славутыя кніжкі. "Сказ пра Лысаю гару" дый "Сказ пра Яфрэма Сакалова". Калі трэба - аддам Вам.
З павагай, Адам Казлевіч.
И ещё раз вечер добрый. Одна из последних ваших передач. Сидели перед камерой три головы. Идеолог, кукла из министерства, и поп. Кукла, кроме как "учреждение образования", не могла связать двух других слов. Её вытягивал идеолог. Он говорил то, что должна была говорить кукла. В результате лучше их выглядел поп. Он говорил разумно и по делу.
ОтветитьУдалитьНе спрашиваю, было ли так задумано. Спрашиваю - когда следующая такая передача?
Ваш Адам Козлевич.
Гэта не па адрасе. Не маю ніякага дачынення да згаданай Вамі перадачы.
УдалитьНавум Гальпяровіч
Г-н Бенджамін падышоў і вышэй за свае патрабаванні, каб дапамагчы мне з маёй пазыкай, якую я выкарыстаў, каб пашырыць свой аптэчны бізнес, яны былі дружалюбнымі, прафесійнымі і абсалютнымі каштоўнымі камянямі для працы. Я рэкамендую ўсім, хто шукае крэдыт, звяртацца. Lfdsloans@outlook.com.WhatsApp ... +19893943740.
ОтветитьУдалить