Паэтэса і кампазітар Таццяна Атрошанка плённа працуе ў жанры песні .Сама творца часта выконвае іх на канцэртах у родным Маладзечна , запісвае іх у студыі.
Яе творы выконваюць таксама Ірына Дарафеева, Беларускі дзяржаўны ансамбль народнай музыкі “Свята”, Аляксандр Салаўёў, салісты Нацыянальнага цэнтра музычных мастацтваў імя Уладзіміра Мулявіна, творчыя калектывы Палаца культуры горада Маладзечна і іншыя.
Таццяна Атрошанка – сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэтэса, кампазітар, выканаўца, кіраўнік літаратурнага аб’яднання “Агмень”.Яна – чарговы госць нашай праграмы. Чакаем пытанняў да Таццяны.
У вас спявае дачка. Хто ёй піша песні ?
ОтветитьУдалитьДля мяне было адкрыццём, што тэкст песні “Заручыны”, музыку да якой напісаў Леанід Захлеўны, стварыла Таццяна Атрошанка. А цi iмкнецеся вы да славы?
ОтветитьУдалитьА вам прыемна , калi на вялiкай сцэне гучаць вашыя тэксты? Цi больш прыемна , калi iх чытаюць для сабе i для душы?
ОтветитьУдалитьлюблю, калі Навум Якаўлевіч і Анатоль запрашаюць у студыю паэтак! Асаблівы тонкі жаночы гумар і жаночая паэзія заўседы робіць праграму ярчэй. Дык вось, Тацяна, вам пытаньне: ці сутыкаліся вы з неразуменнем сваей паэзіі і свайго гумару з боку мужчын? І ці есць ён - жаночы гумар!
ОтветитьУдалитьпрачытала ў iнтэрнэце, што ваш першы твор быў напісаны па заданню выкладчыка, якое было дадзена ўсім студэнтам. А першая песня?
ОтветитьУдалитьТаццяна Атрошанка вядома яшчэ як супрацоўнік дзіцячых вакальных студый «Спяваем разам», «Нон-стоп», «Мікс» і «Буслік». І ў рамках размовы пра гумар хацелася б спытаць і пра дзіцячы гумар, яго мілыя асаблівасці. Цi бывалі выпадкі, калі дзеці вас дзівілі сваім досціпам і знаходлівасцю
ОтветитьУдалитьможна вам, заслужаным і вядомым паэтам (i Таццяне, i вядучым), даць маленькае паэтычнае заданне (распаўсюджаная гульня): зарыфмаваць (працягнуць) радок
ОтветитьУдалить"Кожны веаде паэт........."