Показаны сообщения с ярлыком Блог Наума Гальперовича. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком Блог Наума Гальперовича. Показать все сообщения

понедельник, 9 июня 2014 г.

Заўтра мы гаворым пра беларускую мову ў музеі. У гасцях "Дыя@блогу" - Лідзія Макарэвіч!

Што такое музей? Як ён спрыяе выхаванню патрыятызму, любові да роднай літаратуры, мастацкага слова? З гэтымі пытаннямі мы збіраемся звярнуцца да дырэктара Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Лідзіі Вітальеўны Макарэвіч!

Апошнім часам супрацоўнікі гэтай установы шукаюць новыя, нестандартныя формы работы, каб наблізіць музейныя экспанаты да наведвальнікаў, у першую чаргу да моладзі. А з 15 сакавіка 2013 года будынак музея зачынены ў сувязі з правядзеннем капітальнага рамонту. Таму мерапрыемствы ладзяцца ў іншых памяшканнях. Што чакае нас пасля адкрыцця музея? Ці зменіцца ў ім экспазіцыя? Як будуць прыцягваць наведвальнікаў? 

воскресенье, 27 апреля 2014 г.

З маладым і пра маладых мы размаўляем заўтра ў 09.30 і 21.55. Андрусь Такінданг завітае ў студыю "Дыя@блога"

Там, дзе ён з’яўляецца, заўжды шмат цікаўных. Цікаўных і захопленых, бо Андрусь Такінданг вельмі адораны талентамі чалавек. Ён і мастак, і музыка, і арганізатар культурных мерапрыемстваў. А яшчэ ён заўсёдны носьбіт беларускага слова.

Мне давялося выступаць разам з Андрусём на сустрэчы ў Лагойскай гімназіі, і я пераканаўся ўвачавідкі, наколькі папулярная яго асоба ў моладзі, з якім захапленнем слухалі яго выступленне школьнікі і настаўнікі.

воскресенье, 13 апреля 2014 г.

Заўтра, 14 красавіка ў 09: 25 і 22:00, глядзіце новы выпуск праграмы "Дыяблог. Пра мову". У гасцях - Тамара Бунта, галоўны рэдактар часопіса “Алеся”

Тамара Пятроўна Бунто адной з першых адгукнулася на нашым блогу, калі мы завялі гаворку пра выхаванне любові да беларускай мовы ў сям ‘і. Яна зазначыла, што дома з дзецьмі трэба размаўляць па-беларуску.
Дарэчы, Тамара Пятроўна піша кніжкі для дзяцей, працуе галоўным рэдактарам часопіса для жанчын “Алеся“. Мы запрасілі яе ў адну з бліжэйшых праграм.
У вас такім чынам, сябры, з’явілася магчымасць задаць Тамары Пятроўне свае пытанні.

Калі ласка, мы іх агучым падчас запісу праграмы. 

Праграму цалкам за 14 красавіка глядзіце тут

воскресенье, 6 апреля 2014 г.

Заўтра, 7 красавіка ў 9.25 і 22.00, глядзіце "Дыяблог пра мову" з Адамам Мальдзісам.


Чаму беларускую мову можна пачуць у Лондане і Парыжы, у далёкай Аўстраліі і ў амерыканскіх штатах, колькі этнічных беларусаў сёння ў свеце, як яны падтрымліваюць і захоўваюць родную мову, традыцыі свайго народа – пра гэта вы можаце даведацца з гутаркі з маім чарговым суразмоўцам, пісьменнікам і навукоўцам прафесарам Адамам Мальдзісам. 

пятница, 28 марта 2014 г.

31 сакавіка ў 10.20 і 22.20 - "Дыяблог. Пра мову". У гасцях - дэкан філалагічнага факульэта БДУ Іван Роўда



Рыхтуючыся да кожнай сустрэчы з чарговым героем перадачы, праглядаю шмат старонак у інтэрнэце, шукаю водгукі і думкі інтэрнэт-карыстальнікаў пра праблемы нашай мовы і літаратуры. І дзіўлюся часам іх допісам: яны добра калі пра Купалу з Коласам чулі. 
А адзін так і напісаў: “а ці ёсць яны, беларускія пісьменнікі?” Нават калі ў гэтым пытанні і гучыць ехідны падтэкст, хочацца  сказаць: а ці чулі вы, што Васіль Быкаў перакладзены практычна на ўсе мовы свету і Беларусь часта ведаюць менавіта па яго імя, што “Людзі на балоце” Івана Мележа атрымалі самую прэстыжную прэмію Савецкага Саюза (а давалі яе між тым не абы каму), і разам з “Ціхім Донам“ Шолахава маглі б смела прэтэндаваць на Нобеля, што па творах Алеся Адамовіча пастаўлены папулярныя фільмы, што п’есы Андрэя Макаёнка ішлі практычна ва ўсіх тэатрах СССР, што Уладзімір Караткевіч –культавы пісьменнік любога адукаванага чалавека, што кнігі Івана Шамякіна стаялі на паліцы ў кожнай беларускай сям’і, што літаратурнымі мініяцюрамі Янкі Брыля і сёння зачытваюцца сапраўдныя аматары мастацкага слова, што…

среда, 19 марта 2014 г.

Анімацыйны фільм "Горад" ад Андруся Такінданга

Прапануем Вашай увазе анімацыйны фільм Андруся Такінданга "Горад", які у прошлым годзе прынёс маладому чалавеку ўзнагароду  «Бронзавая бульба» фестываля беларускіх відэа- і кінафільмаў «Бульбамувi» («Bulbamovie»).

Тут можна знайсці гэты фільм: https://www.youtube.com/watch?v=Ix8N2ZYWgYU


Глядзім і пакідаем меркаванні! 

воскресенье, 16 марта 2014 г.

Заўтра, 17 сакавіка ў 09.40, глядзіце новы выпуск праграмы "Дыя@блог пра мову" на "Беларусь 3"

    Тэма праграмы: афармленне вуліц. Беларуская мова ў назвах вуліц, у візуальным афармленні гарадскіх аб'ектаў.

  Госць -  старшыня саюза мастакоў Рыгор Сітніца.

  Часам бывае, што калі трапіш у які-небудзь невялікі горад, цяжка адразу зразумець, у якой краіне знаходзішся: надпісы на вывесках, шыльдах, рэкламных стэндах у асноўным або на рускай, або на замежных мовах. Як зрабіць, каб мова вярнулася ў візуальную прастору нашых гарадоў і райцэнтраў, мы будзем гаварыць са  старшынёй саюза мастакоў Рыгорам Сітніцам. Уключайцеся ў размову!