Што
такое музей? Як ён спрыяе выхаванню патрыятызму, любові да роднай
літаратуры, мастацкага слова? З гэтымі пытаннямі мы збіраемся звярнуцца
да дырэктара Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Лідзіі Вітальеўны Макарэвіч!
Апошнім
часам супрацоўнікі гэтай установы шукаюць новыя, нестандартныя
формы работы, каб наблізіць музейныя экспанаты да наведвальнікаў,
у першую чаргу да моладзі. А з
15 сакавіка 2013 года будынак музея зачынены ў сувязі з правядзеннем капітальнага рамонту. Таму мерапрыемствы ладзяцца ў іншых памяшканнях. Што чакае нас пасля
адкрыцця музея? Ці зменіцца ў ім экспазіцыя? Як будуць прыцягваць наведвальнікаў?