Показаны сообщения с ярлыком Диаблог. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком Диаблог. Показать все сообщения

четверг, 30 октября 2014 г.

Хутка ў гасцях "Дыяблогу" --Мікола Мятліцкі

Госць студыі –Мікола Мятліцкі

Нарадзіўся 20 сакавіка 1954 года ў вёсцы Бабчын Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці. Пасля заканчэння філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1977) працаваў карэспандэнтам штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва», з 1983 года – праца старшым рэдактарам рэдакцыі крытыкі, літаратуразнаўства і драматургіі выдавецтва «Мастацкая літаратура», доўгі час да сёлетняга года ўзначальваў часопіс “ Полымя “.

Першы зборнік вершаў «Абеліск у жыце» выйшаў у свет у 1980 годзе. Выдаў кнігі паэзіі «Мой дзень зямны» (1985), «Ружа вятроў» (1987), «Горкі вырай» (1988), «Шлях чалавечы» (1989), «Палескі смутак» (1991), «Блаславенне» (1991), «Чаканне сонца» (1994), «Бабчын. Кніга жыцця.» (1996), «Бабчин. Книга жизни» (1997). Для дзяцей – вершы «Няправільныя санкі» (1991).

За зборнік вершаў «Мой дзень зямны» ўдастоены звання лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1986). Лаурэат Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы, лаўрэат прэміі “ За духоўнае адраджэнне”.

Мікола Мятліцкі таксама аўтар многіх пародый і эпіграм , якія друкаваліся ў беларускай перыёдыцы.

Чакаем вашых пытанняў да вядомага творцы.

пятница, 3 октября 2014 г.

Заўтра ў гасцях "Дыяблогу" паэтка, унучка паэта - Аксана Спрынчан. Не прапусціце!


   Аксана Спрынчан - унучка вядомага паэта Браніслава Спрынчана, дачка паэта Вадзіма Спрынчана.Але яна сама - не толькі сваеасаблівы таленавіты творца , але выдатны арганізатар, дасведчаны рэдактар, клапатлівая маці, верная жонка і проста абаяльная прыгожая жанчына. Яна -душа любой кампаніі, умелая майстрыца і выдатная гаспадыня. Хіба мала, каб запрасіць яе ў студыю "Дыя@блогу"?

   Задавайце пытанні рэдактарцы выдавецтва " Мастацкая літаратура", арганізатару паэтычнага тэатра, паэтцы Аксане Спрынчан.

вторник, 2 сентября 2014 г.

Пісьменнік з Гомеля

Васіль Ткачоў  жыве і працуе ў Гомелі. Ён надзвычай пладавіты пісьменнік, аўтар шматлікікніг. Плённа працуе Васіль Юр'евіч і ў галіне сатыры і гумару, публіцыстыкі. А ячшэ добра вядомы як драматург, спектаклі па асобных п’есах яго ставіліся нават за межамі Беларусі. 

Зборнік апавяданняў «Незвычайны дыктант» - гэта творы, адрасаваныя, перадусім, маладому чытачу, аднак таксама цікава іх будзе пачытаць і дарослым. Аўтар – тонкі псіхолаг, які ўмее паказаць багацце ўнутранага свету сваіх герояў, іх перажыванні, настроі душы.

Апавяданні поўныя гумару і маральнай чысціні вельмі пасуюць да хатняга сямейнага чытання і спрыяюць разважанням над далейшымі лёсамі герояў, іх захаваннямі, прымушаюць задумацца над тым як бы паступіў чытач, трапіўшы на месца персанажа таго ці іншага апавядання.


Чакаем пытанняў да нашага суразмоўцы.

воскресенье, 22 июня 2014 г.

Беларуская мова ў шматканфесійным грамадстве. Заўтра ў гасцях "Дыяблогу"- Уладзімір Ламека (Апошні выпуск праграмы ў гэтым сезоне )

Як мова яднае беларусаў розных краін, як нацыянальныя культуры прадстаўнікоў розных народаў, якія жывуць у Беларусі, узбагачаюць нашу родную культуру, як часта ўжываецца беларуская мова ў набажэнствах праваслаўнай, каталіцкай і іншых канфесій у нашай краіне?

На гэтыя і іншыя тэмы мы будзем размаўляць з намеснікам Упаўнаважанага па справах нацыянальнасцяў і рэлігіі пра Савеце міністраў Беларусі Уладзімірам Ламекам.

Дарэчы, Уладзімір Барысавіч па адукацыі філолаг, аўтар навуковых работ у галіне беларускай філалогіі. Ён адзін з тых дзяржаўных чыноўнікаў, які пастаянна карыстаецца роднай мовай.


воскресенье, 1 июня 2014 г.

Опера па-беларуску – гэта рэальнасці? Заўтра ў гасцях "Дыяблогу" - Віктар Скарабагатаў.

   Віктар Скарабагатаў даследуе музыку старажытных беларускіх кампазітараў.
Мастацкі кіраўнік “Беларускай капэлы“, саліст Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі, заслужаны артыст краіны

   Яго выдатная беларуская мова прыйшла да яго словах, калі ён пачуў, як размаўляюць беларусы з Кліўленда, аб’яднаныя ў суполку “Полацак“.

   Рускі Скарабагатаў з таго часу размаўляе па-беларуску, па-беларуску выконвае оперныя арыі. На беларускай мове ён спяваў у славутай “Ла Скала“ ў Мілане. Што б вы хацелі запытацца ў Віктара Іванавіча, гутарку з якім мы плануем у адной з перадач?

воскресенье, 4 мая 2014 г.

Дзень Друку ў "Дыяблогу". Глядзіце нас заўтра ў 10.35 і 22.00.

Ці можа беларускамоўнае выданне вытрымліваць канкурэнцыю з аналагічнымі выданнямі на рускай мове, што патрэбна журналісту, каб яго ведалі ў твар, як  сабраць калектыў аднадумцаў, ці патрэбны ў інтэрв'ю правакацыйныя пытанні, што такое "чорны піяр"?

На гэтыя і іншыя пытанні мы паспрабуем паразважаць ужо заўтра з галоўным рэдактарам газеты "Культура"  Сяргеем Трафілавым. Ён, бадай, адзін з самых маладых кіраўнікоў СМІ,  зусім нядаўна закончыў філфак БДПУ імя Максіма Танка, але ў журналістыцы са студэнцкай лаўкі. Супрацоўнічаў з Беларускім радыё, "Краязнаўчай газетай", пачынаў у культуры са звычайнай журналісцкай пасады.

Думаецца,  да Сяргея ўзнікне нямала пытанняў. 




четверг, 3 апреля 2014 г.

Месца, дзе жыве беларуская аўтэнтычная культура

   Фальклорны фестываль “Берагіня” штогод праводзіцца ў пасёлку Акцябрскі Гомельской вобласці. На яго з’язджаюцца лепшыя фальклорныя калектывы з з усіх куткоў Беларусі. Удзельнікі фестывалю не толькі паказваюць народныя песні і танцы свайго рэгіёна, яны вывучаюць гісторыю сваіх паселішчаў і, безумоўна, спасцігаюць дыяменты роднай беларускай мовы.
  Арганізатарам, стваральнікам і душой фестываля з’ яўляецца выдатны дзеяч культуры Мікалай Аляксеевіч Козенка. Мы плануем запрасіць яго ў праграму! Далучайцеся да размовы і вы, задавайце пытанні нашаму будучаму суразмоўцу.  

   Больш інфармацыю пра феставаль можно знайсці тут


пятница, 28 марта 2014 г.

31 сакавіка ў 10.20 і 22.20 - "Дыяблог. Пра мову". У гасцях - дэкан філалагічнага факульэта БДУ Іван Роўда



Рыхтуючыся да кожнай сустрэчы з чарговым героем перадачы, праглядаю шмат старонак у інтэрнэце, шукаю водгукі і думкі інтэрнэт-карыстальнікаў пра праблемы нашай мовы і літаратуры. І дзіўлюся часам іх допісам: яны добра калі пра Купалу з Коласам чулі. 
А адзін так і напісаў: “а ці ёсць яны, беларускія пісьменнікі?” Нават калі ў гэтым пытанні і гучыць ехідны падтэкст, хочацца  сказаць: а ці чулі вы, што Васіль Быкаў перакладзены практычна на ўсе мовы свету і Беларусь часта ведаюць менавіта па яго імя, што “Людзі на балоце” Івана Мележа атрымалі самую прэстыжную прэмію Савецкага Саюза (а давалі яе між тым не абы каму), і разам з “Ціхім Донам“ Шолахава маглі б смела прэтэндаваць на Нобеля, што па творах Алеся Адамовіча пастаўлены папулярныя фільмы, што п’есы Андрэя Макаёнка ішлі практычна ва ўсіх тэатрах СССР, што Уладзімір Караткевіч –культавы пісьменнік любога адукаванага чалавека, што кнігі Івана Шамякіна стаялі на паліцы ў кожнай беларускай сям’і, што літаратурнымі мініяцюрамі Янкі Брыля і сёння зачытваюцца сапраўдныя аматары мастацкага слова, што…

среда, 19 марта 2014 г.

Анімацыйны фільм "Горад" ад Андруся Такінданга

Прапануем Вашай увазе анімацыйны фільм Андруся Такінданга "Горад", які у прошлым годзе прынёс маладому чалавеку ўзнагароду  «Бронзавая бульба» фестываля беларускіх відэа- і кінафільмаў «Бульбамувi» («Bulbamovie»).

Тут можна знайсці гэты фільм: https://www.youtube.com/watch?v=Ix8N2ZYWgYU


Глядзім і пакідаем меркаванні!