Показаны сообщения с ярлыком Диаблог о языке. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком Диаблог о языке. Показать все сообщения

пятница, 10 октября 2014 г.

Заўтра ў гасцях "Дыяблогу" паэт Мікола Чарняўскі

    Паэт Мікола Чарняўскі нарадзіўся ў вёсцы Буда-Люшаўская ў сялянскай сям’і. Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў рэдактарам замежнага вяшчання на Беларускім радыё, літаратурным супрацоўнікам, старшым рэдактарам аддзела, адказным сакратаром часопіса “Бярозка”, літаратурным рэдактарам у часопісе “Вясёлка”.

   Выдатнік народнай асветы. Выдатнік друку Беларусі. Першы верш “Васілёк” надрукаваны ў 1958 годзе ў газеце “Піянер Беларусі” (цяпер “Раніца”). Аўтар зборнікаў лірыкі “Чалавечнасць”, “Трывога”, “Прызба, альбо Смяяцца – не плакаць”, сатыры і гумару “Казёл-моднік”, “І не косяц, і не жнуць”, “Камар на матацыкле”, “Нашто бабе агарод”, “Лёкса ў люксе”, “У трох соснах…”, а таксама 25 кніжак вершаў і прозы для дзяцей. Чатыры разы станавіўся лаўрэатам рэспубліканскіх конкурсаў на лепшы твор для дзяцей і юнацтва. Асобнымі кніжкамі выдаваўся ў Расіі і Польшчы.

воскресенье, 1 июня 2014 г.

Опера па-беларуску – гэта рэальнасці? Заўтра ў гасцях "Дыяблогу" - Віктар Скарабагатаў.

   Віктар Скарабагатаў даследуе музыку старажытных беларускіх кампазітараў.
Мастацкі кіраўнік “Беларускай капэлы“, саліст Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі, заслужаны артыст краіны

   Яго выдатная беларуская мова прыйшла да яго словах, калі ён пачуў, як размаўляюць беларусы з Кліўленда, аб’яднаныя ў суполку “Полацак“.

   Рускі Скарабагатаў з таго часу размаўляе па-беларуску, па-беларуску выконвае оперныя арыі. На беларускай мове ён спяваў у славутай “Ла Скала“ ў Мілане. Што б вы хацелі запытацца ў Віктара Іванавіча, гутарку з якім мы плануем у адной з перадач?

воскресенье, 25 мая 2014 г.

Заўтра мы гаворым пра беларускамоўную рэкламу. У гасцях "Дыяблогу" - Алена Макоўская. Глядзіце нас у 10.30 і 22.00

Адну з бліжэйшых праграм мы мяркуем прысвяціць беларускамоўнай рэкламе, прынамсі, штогадоваму фестывалю, бо, як сведчаць арганізатары, сёлетні юбілейны фестываль беларускамоўнай рэкламы AD.NAK!  стаўся пэўным падсумаваннем тэндэнцый адносна ўжывання беларускай мовы ў сферы бізнесу і маркетынгу. Тут, па словах арганізатараў, важна данесці да прадстаўнікоў бізнесу, што сваё, беларускае — гэта не толькі цікава і карысна, але і выгадна.

Як паведамляе прэса і электронныя сродкі інфармацыі, кіраўнік праекта Marketing.by і суарганізатар АD.NAK! Сяргей Скараход на прэс-канферэнцыі, прысвечанай падзеі, парадаваў сваёй выдатнай беларускай мовай. Працу пераможцы ў конкурсе «АD.NAK! супраць Drugs» па папярэдняй дамоўленасці гатовае ўхваліць Міністэрства гандлю Беларусі для размяшчэння на бігбордах і плакатах. Яшчэ адзін конкурс завецца «Здзіві турыста» і ладзіцца разам з кампаніяй — вытворцам сувеніраў Universal Press.