"Цяпер вельмі актуальная рэч у рускамоўнай музыцы – “зарыфмаванае шматзначнае трызненне", -- так заявіў карэспандэнту адной з цэнтральных беларускіх газет папулярны мясцовы спявак і тэлевядучы Георгій Калдун. Вядома ж, на рускай мове. Далей карэспандэнт высветліла, што Жора (менавіта так яна яго называла ), у захапленні ад Ірценьева і Губермана , а ўвогуле ў паэзіі не вялікі эстэт.
Ні разу не прагучалі ў вялізным на газетную старонку інтэрв’ю словы "Мінск", "Беларусь", і каб не выхадныя дадзеныя газеты, цяжка было б зразумець, дзе гэтая размова адбываецца.
Скажу шчыра, я не вялікі прыхільнік гэтага творцы, але ўпаўне дапускаю, што ён мае сваіх паклоннікаў, якім падабаецца і як спявак, і як тэлевядучы.
Здівіла мяне, што ні слова не сказаў артыст пра беларускую песню, якая мае і багатую спадчыну, і нямала прыхільнікаў. Узгадаць, хаця б, творчасць "Песняроў", якія з беларускамоўным у асноўным рэпертуары , былі аднымі з папулярнейшых выканаўцаў далёка за межамі Беларусі.
Дык ці ёсць сучасная беларускамоўная эстрадная песня, чаму нашы "попзоркі" рэдка звяртаюцца да айчыннай беларускай паэзіі, мы будзем весці размову з музыказнаўцам, прафесарам Вольгай Дадзіёмавай. Далучайцеся!
Дык ці ёсць сучасная беларускамоўная эстрадная песня, чаму нашы "попзоркі" рэдка звяртаюцца да айчыннай беларускай паэзіі, мы будзем весці размову з музыказнаўцам, прафесарам Вольгай Дадзіёмавай. Далучайцеся!
Комментариев нет :
Отправить комментарий