пятница, 28 февраля 2014 г.

Каб адчуць у сэрцы радасць

Прачытаў на адным з інтэрнэцкіх  форумаў допіс адной жанчыны, якая расплакалася, прачытаўшы  на адным з плакатаў у сталіцы роднае слова "суніцы". "Адразу ўзгадалася дзяцінства, пах лясных суніц, якія мы збіралі на пачатку лета, і так стала хораша на душы, што яшчэ жыве наша беларускае слова "
Здавалася б, так няшмат трэба, каб чалавек адчуў радасць - усяго толькі напісаць слова на роднай беларускай мове. Што адчуваеце вы, шаноўныя, калі бачыць плакат, шыльду на беларускай мове ?

2 комментария :

  1. Менавіта гэтыя плакаты -- ідэя цудоўная! (Няхай і няёмка неяк прызнаваць, што беларусаў трэба вучыць роднай мове праз рускамоўны пераклад).
    А вось борды "Я люблю Беларусь" раздражняюць сваёй "папсовасцю", няшчырасцю і нязграбнасцю.

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Дзякуй.Вашу думку пастараемся агучыць падчас запісу перадачы з Рыгорам Сітніцам.

      Удалить