Шаноўныя сябры !
Тэмы, якія мы падымаем у нашай праграме, часта падказваеце вы. Сапраўды, стан мовы беларускай, адной з дзяржаўных у нашай краіне, сфера яе ўжывання і перспектывы яе развіцця хвалююць многіх людзей. І, безумоўна, шмат у гэтай сферы залежыць ад кожнага з нас. Можна і трэба бачыць недахопы, праблемы, якія тут існуюць. Але спадзявацца толькі на тое, што вось нехта возьмецца, і вырашыць усе праблемы, прымусіць, каб усе цяжкасці, непаразуменне, супрацьстаянне зніклі ў адзін момант, не даводзіцца.
Важна, каб пазіцыя і дзеянні кожнага неслі стваральны канструктыўны характар.
Як гэта зрабіць? Тут мы чакаем вашых водгукаў і прапаноў, каб наш агульны дыялог спрыяў таму, каб беларуская мова знаходзіла ўсё больш прыхільнікаў і верных сяброў.
Комментариев нет :
Отправить комментарий