На сучасным тэлебачанні няшмат праграм, якія жывуць больш за некалькі сезонаў. Выключэннем тут з’яўляюцца, здаецца, толькі “Навіны” ці народныя праграмы кшалту “Поле цудаў”. Усе астатнія – прыходзяць і знікаюць. Звычайна год, другі…І ўсё. Нават іх назвы і імёны вядучых праз некалькі месяцаў складана ўспомніць.
Хаця, здавалася б, падчас выхаду ў эфір праграма прэтэндавала на арыгінальнасць і, як у апошнія гады любіць гаварыць, крэатыўнасць. Чаму так адбываецца? Думаю, Вы зможаце пагадзіцца, што праграмы з цягам часу страчваюць сваю актуальнасць. Ці вычэрпваюцца тэмы. Ці проста яны “не ўпісваюцца” у новую канцэпцыю тэлеканала. Не фармат, адным словам.
Таму перадач, якія штогод застаюцца цікавымі для гледачоў (і асабліва на беларускім тэлебачанні), можна па пальцах пералічыць. Учора, калі я ў чарговы раз пераключаў з канала на канал, імкнучыся знайсці што-небудзь на свой густ, маё вока спынілася на “Калыханцы”…
Падумаць толькі – больш за 30 гадоў у эфіры! Гэта ж колькі пакаленняў беларусаў вырасла на гэтай няўміручай дзіцячай праграме! Колькі пакаленняў было зачаравана казачнай атмасферай, якую стварае на працягу ўсяго гэтага часу аўтарскі калектыў “Калыханкі”. І, што асабліва прыемна, гэта праграма ўвесь час нязменна (калі не памыляюся) выходзіла на беларускай мове. А зараз да вячэрней “Калыханцы” далучылася яшчэ адна праграма на тэлеканале “Беларусь 3” – “Дабраранак!”, якая раніцай вітае маленькіх гледачоў, дапамагае ім прачнуцца. І зноў – выключна па-беларуску.
У чым сакрэт? Чаму гэтыя дзіцячыя праграмы захоўваюць мову ў той час, калі айчыннае тэлебачанне (журналісты, рэдактары) робіць выбар на карысць другой дзяржаўнай мовы – рускай? І наогул – чаму менавіта дзіцячыя праграмы зроблены па-беларуску,а не іншыя? Ці звязаны сакрэт даўгалецця праграмы з тым, што яна выходзіць на роднай мове?
Пытанняў шмат. Прапаную шукаць адказы разам!
П.С. І яшчэ адзін цікавы факт. Сярод герояў “Калыханкі” і “Дабраранка”, якіх мы кожны дзень бачым на экранах, ёсць чалавек з не беларускімі каранямі. Чалавек, які прыехаў на нашу зямлю, шчыра, ад усяго сэрца, палюбіў яе, адчуў усю прыгажосць і мілагучнасць беларускай мовы. І што самае важнае – здолеў вывучыць мову так, як на ёй размаўляюць нават не ўсе беларусы.
Як Вы мяркуеце, хто з герояў “Калыханкі” і ёсць гэты чалавек? Цікава даведацца пра вашы думкі і на гэты конт!
Мои детки только под калыханку и засыпают. Спасибо вам за работу)
ОтветитьУдалитьДзякуй за высокую ацэнку перадачы. Я думаю , Вам цікава будзе пазнаёміцца з тымі , хто яе робіць і задаць сваё пытанне. Сачыце за нашым блогам!
УдалитьЯк думаеце, а чаму ўвогуле няма дзіцячага тэлеканала ў Беларусі?
ОтветитьУдалитьАдна-дзе перадачы -- неверагодна мала!
Вось мая сястрычка толькі расійскі "Карусель" і глядзіць. Вельмі якасны і цікавы.
Канал -- можа , пакуль , цяжкавата , бо патрабуе дадатковага фіннансавання , але з цягам часу , думаю , можа быць. А вось перадач для дзяцей павінна быць больш , згодны.
УдалитьЦі былі спробы перавесці праграму на рускую мову?
ОтветитьУдалитьНічога пра такое не чуў . прынамсі.
УдалитьДзеці -- самы патрабавальны глядач. Тое, што "Калыханка" ў эфіры ўжо 30 год, паказвае майстэрства тых, хто працуе над кожным выпускам перадачы!
ОтветитьУдалить