Показаны сообщения с ярлыком Калыханка. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком Калыханка. Показать все сообщения

среда, 2 апреля 2014 г.

З літоўскай на беларускую...

   Вялікую цікавасць гледачоў і нашых інтэрнэт-карыстальнікаў выклікала праграма з удзелам акцёра Аляксандра Ждановіча -Маляваныча з “Калыханкі”. Многія пытаюцца пра іншых удзельнікаў папулярнай перадачы.
Вялікую цікавасць гледачоў і нашых інтэрнэт-карыстальнікаў выклікала праграма з удзелам акцёра

   Чароўны герой Сплюшык размаўляе голасам актрысы Алены Пранскуты з Нацыянальнага драматычнага тэатра імя М. Горкага , якая прыехала ў Мінск з літоўскага Вільнюса і выдатна авалодала беларускай мовай.

   Яе калегі (таксама прафесійныя акцёры) Уладзімір Варанкоў і Іна Ганчар настолькі пераўвасабляюцца ў сваіх герояў, што не адчуваюць сябе дарослымі.

   Як далася літоўскай дзяўчыне беларуская мова, ці дапамагае яна ў жыцці , пра гэта мы хацелі б пагаварыць з актрысай у наступных праграмах. А што б вы запыталіся ў Алены і яе калег па перадачах “ Калыханка” і” Дабраранак “ ?

  Інтэрв'ю Алены для газеты "Звязда" чытайце на нашым сайце.

среда, 26 февраля 2014 г.

30 гадоў на айчынным тэлебачанні. І толькі па-беларуску...

На сучасным тэлебачанні няшмат праграм, якія жывуць больш за некалькі сезонаў. Выключэннем тут з’яўляюцца, здаецца, толькі “Навіны” ці народныя праграмы кшалту “Поле цудаў”. Усе астатнія – прыходзяць і знікаюць. Звычайна год, другі…І ўсё. Нават іх назвы і імёны вядучых праз некалькі месяцаў складана ўспомніць. 

Хаця, здавалася б, падчас выхаду ў эфір праграма прэтэндавала на арыгінальнасць і, як у апошнія гады любіць гаварыць, крэатыўнасць. Чаму так адбываецца? Думаю, Вы зможаце пагадзіцца, што праграмы з цягам часу страчваюць сваю актуальнасць. Ці вычэрпваюцца тэмы. Ці проста яны “не ўпісваюцца” у новую канцэпцыю тэлеканала. Не фармат, адным словам. 

Таму перадач, якія штогод застаюцца цікавымі для гледачоў (і асабліва на беларускім тэлебачанні), можна па пальцах пералічыць. Учора, калі я ў чарговы раз пераключаў з канала на канал, імкнучыся знайсці што-небудзь на свой густ, маё вока спынілася на “Калыханцы”…