Показаны сообщения с ярлыком рускамоўная музыка. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком рускамоўная музыка. Показать все сообщения

суббота, 1 марта 2014 г.

А ў беларускамоўнай ?..

  "Цяпер вельмі актуальная рэч у рускамоўнай музыцы – “зарыфмаванае шматзначнае трызненне", -- так заявіў карэспандэнту адной з цэнтральных беларускіх газет папулярны мясцовы спявак і тэлевядучы Георгій Калдун. Вядома ж, на рускай мове. Далей карэспандэнт высветліла, што Жора (менавіта так яна яго называла ), у захапленні ад Ірценьева і Губермана , а ўвогуле ў паэзіі не вялікі эстэт. Ні разу не прагучалі ў вялізным на газетную старонку інтэрв’ю словы "Мінск", "Беларусь", і каб не выхадныя дадзеныя газеты, цяжка было б зразумець, дзе гэтая размова адбываецца.
  Скажу шчыра, я не вялікі прыхільнік гэтага творцы, але ўпаўне дапускаю, што ён мае сваіх паклоннікаў, якім падабаецца і як спявак, і як тэлевядучы. Здівіла мяне, што ні слова не сказаў артыст пра беларускую песню, якая мае і багатую спадчыну, і нямала прыхільнікаў. Узгадаць, хаця б, творчасць "Песняроў", якія з беларускамоўным у асноўным рэпертуары , былі аднымі з папулярнейшых выканаўцаў далёка за межамі Беларусі.