Вялікую цікавасць у прыхільнікаў нацыянальнага музычнага мастацтва выклікала прэм'ера оперы кампазітара Алега Залётнева на лібрэта Сяргея Макарэя, прэм’ера якой адбылася ў Маладзечне 12 снежня. І не толькі таму, што галоўны герой пастаноўкі — вядомы наш зямляк Міхал Клеафас Агінскі, а таму, што ўсё дзеянне спектакля адбываецца на беларускай мове. Не сакрэт, што ў рэпертуары нашых музычных тэатраў і на эстрадзе апошнім часам родная мова, мякка кажучы, не вельмі часты госць.
Між тым, яшчэ на зары станаўлення беларускай класічнай музыкі легендарны Станіслаў Манюшка спрабаваў уводзіць беларускую мову ў кантэкст сваёй славутай оперы "Сялянка". Пра ролю мовы ў беларускай музычнай класіцы, пра прапаганду лепшых узораў нацыянальнай музычнай культуры, нашай неацэннай спадчыны мы будзем гаварыць з прафесарам, доктарам мастацтвазнаўства Вольгай Дадзіёмавай.
Сярод пытанняў – узаемасувязь паміж класічнай музыкай і беларускай мовай, уплыў класічнай музыкі на сучаную. Таксама разгледзем і такое даволі вострае пытанне: ці неабходны беларусам нацыянальныя класічныя творы, накшталт оперы Алега Залётнева?
А калі патрэбны, то навошта?
Далучайцеся і вы да нашай размовы, дасылайце пытанні на блог.
Комментариев нет :
Отправить комментарий