вторник, 18 февраля 2014 г.

Мова і культура - адно цэлае ці не?

   Культура кожнага народа заўсёды мае спрадвечныя гістарычныя карані. З глыбіні стагоддзяў яна насычаецца народнымі спевамі, казкамі, паданнямі. І, безумоўна, галоўны чыннік народнай культуры – мова. Менавіта мова вызначае адметнасць і адрозненне аднаго народа ад іншага, яго самабытнасць. Беларуская культура таксама непарыўна звязана з мовай народа. Ад гістарычнай спадчыны чэрпалі і чэрпаюць натхненне пісьменнікі і кампазітары, мастакі і навукоўцы, бо гэта глеба, на якой грунтуецца неацэнны набытак любой нацыі. Мой будучы суразмоўца - пісьменнік, грамадскі дзеяч Анатоль Бутэвіч - са студэнцкіх гадоў прысвяціў сябе нацыянальнай культуры, працаваў журналістам, дырэктарам выдавецтва, міністрам інфармацыі, міністрам культуры і друку, дыпламатам.
  І сёння ён з'яўляецца намеснікам старшыні Беларускага фонда культуры, намеснікам старшыні грамадскай камісіі пры Савеце міністраў краіны, адным словам, актыўна і плённа працуе на ніве айчыннай культуры. Пра ролю беларускай мовы ў сучасных культурных працэсах, пра захаванне спадчыны і традыцый мы і павядзём гутарку з Анатолем Іванавічам. Некалькі пытанняў, якія мы абавязкова разгледзем у наступнай праграме: Ці ёсць сувязь паміж мовай і культурай? Ці патрэбна беларуская мова сучаснаму культработніку, які працуе, па сутнасці, у рускамоўным асяроддзі? Ці можна культура, што заснавана на беларускай мове, быць не толькі традыцыйнай, але і сучаснай? Ці здольна яна зацікавіць моладзь? Выказвайце свае меркаванні па гэтых пытаннях! Вашы думкі абавязкова прагучаць у эфіры. Таксама вы можаце задаваць пытанні для майго будучага суразмоўцы. Чакаю!

Комментариев нет :

Отправить комментарий