Міжнародны дзень роднай мовы адзначаецца штогод 21 лютага з мэтай узняць пытанні моўнай і культурнай разнастайнасці і шматмоўнасці. Гэта дата была ўпершыню абвешчана ЮНЭСКА 17 лістапада 1999 года.
Адзначэнне гэтага дня было таксама прызнана Генеральнай асамблеяй ААН у яе рэзалюцыі 2008 года, якая абвяшчала гэты год Міжнародным годам моў. Міжнародны дзень роднай мовы паўстаў як вынік міжнароднага прызнання Дня руху за мову, які адзначаецца ў Бангладэш з 1952 года. У тым годзе шмат студэнтаў былі забітыя пакістанскай паліцыяй у горадзе Дака падчас пратэстаў, арганізаваных Рухам за мову бенгалі. Для жыхароў нашай краіны гэты дзень адметны ўвагай і клопатам пра беларускую мову, мову народа, які спрадвеку жыў на зямлі ад Брэста да Полацка, ад Гомеля да Віцебска, у Наднямонні і Прыдзвінні, у Прыдняпроўі і Надсожжы…
І няхай нехта сёння спрабуе сцвердзіць, што для большасці сучасных беларусаў родныя іншыя мовы, гэта, мякка кажучы, памылкова. Беларускімі словамі гаварылі многія пакаленні нашых землякоў, мова генетычна жыве ў памяці іх дзяцей і ўнукаў. Трэба толькі дапамагчы адчуць сённяшнім пакаленням багацце і прыгажосць роднага слова, вярнуць яго з памяці генетычнай у жыццё, у побыт людзей.
Пра гэта мы гаворым у нашых перадачах, спакойна, разважліва, без залішняй экзальтацыі і якога-небудзь супрацьстаяння. У нашай краіне жывуць людзі, для якіх родныя мовы армянская і цыганская, казахская і польская … У іх таксама свята, бо наша краіна дае магчымасць ім вольна размаўляць і вучыць іх родныя мовы. Але найперш мы павінны памятаць запавет класіка айчыннай літаратуры Францішка Багушэвіча – “не пакідайце ж мовы нашай беларускай …”. Ён і сёння гучыць надзвычай актуальна.

Цудоўнае мерапрыемства, прысвечанае Дню роднай мовы, ладзілі студэнты Інстытута журналістыкі БДУ
ОтветитьУдалитьГэта добра. Выходзьце часцей на наш блог.
УдалитьШыкоўны мем) Са святам, спадарства)
ОтветитьУдалитьДзякуй. Глядзіце нашы праграмы і дасылайце пытанні . водгукі , прапановы.
ОтветитьУдалить