Показаны сообщения с ярлыком ЮНЭСКА. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком ЮНЭСКА. Показать все сообщения

четверг, 20 февраля 2014 г.

21 лютага адзначаецца міжнародны Дзень роднай мовы

  Міжнародны дзень роднай мовы адзначаецца штогод 21 лютага з мэтай узняць пытанні моўнай і культурнай разнастайнасці і шматмоўнасці. Гэта дата была ўпершыню абвешчана ЮНЭСКА 17 лістапада 1999 года.

  Адзначэнне гэтага дня было таксама прызнана Генеральнай асамблеяй ААН у яе рэзалюцыі 2008 года, якая абвяшчала гэты год Міжнародным годам моў.  Міжнародны дзень роднай мовы паўстаў як вынік міжнароднага прызнання Дня руху за мову, які адзначаецца ў Бангладэш з 1952 года. У тым годзе шмат студэнтаў былі забітыя пакістанскай паліцыяй у горадзе Дака падчас пратэстаў, арганізаваных Рухам за мову бенгалі. Для жыхароў нашай краіны гэты дзень адметны ўвагай і клопатам пра беларускую мову, мову народа, які спрадвеку жыў на зямлі ад Брэста да Полацка, ад Гомеля да Віцебска, у Наднямонні і Прыдзвінні, у Прыдняпроўі і Надсожжы…