понедельник, 13 октября 2014 г.

Хутка ў "Дыяблогу" Міхась Пазнякоў

  
   Міхась Пазнякоў нарадзіўся ў вёсцы Заброддзе Быхаўскага раёна ў сялянскай сям"і. У 1977 скончыў філалагічны факультэт БДУ. Яшчэ ў студэнцкія гады распачаў свой працоўны шлях як рабочы на Мінскім заводзе шасцерняў, пазней настаўнічаў у Бярэзінскім раёне і ў Мінску. Адразу ж па заканчэнні філалагічнага факультэта БДУ Міхаіл Паўлавіч ўступае ў складаны, але і прыцягальны свет навуковых даследаванняў, плёнам якіх сталі не толькі шматлікія навуковыя артыкулы, але і вялікі, грунтоўна падрыхтаваны “Слоўнік беларускай літаратурнай мовы”.

      Навука, глыбокае вывучэнне законаў мовы не прымусіла Міхася Пазнякова развітацца з трапяткой і летуценнай музай паэзіі – выходзяць адна за другой усё новыя і новыя кніжкі паэта. Нямала Міхаіл Паўлавіч папрацаваў і на высокіх ды адказных пасадах у культурнай сферы нашай рэспублікі – з 1981 па 1984 займаў пасаду дырэктара Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, пазней быў галоўным рэдактарам выдавецтва “Юнацтва”, часопіса “Вожык”, часопіса “Нёман”, намеснікам дырэктара РВУ “Літаратура і Мастацтва”.

    Вялікая грамадская нагрузка і сёння на плячах паэта: ён – сакратар Праўлення Саюза пісьменнікаў СПБ Беларусі, старшыня Мінскага гарадскога аддзялення СПБ, член Прэзідыума праўлення Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы. Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Янкі Маўра, рэспубліканскіх літаратурных прэмій “Лепшая кніга года”. Лаўрэат прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і прэміі міністра абароны Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры. Узнагароджаны двума медалямі і шматлікімі граматамі.

   Упершыню Міхаіл Паўлавіч выступіў у друку ў 1966 годзе з вершам “Мой горад” у газеце “Браслаўская звязда”. Услед за першымі вершамі і навукова-крытычнымі артыкуламі выходзяць творы пісьменніка і асобнымі кніжкамі. Асабліва шмат Міхась Пазнякоў піша для дзяцей, прычым аўтар імкнецца праз паэтычныя творы не толькі забавіць сваіх маленькіх чытачоў, але і прывіць ім пачуццё любові да роднага краю, павагі да старэйшых, шчырасць і дабрыню.

   Міхась Паўлавіч шмат піша і гумарыстычных твораў. Менавіта на гэты дыяпазон яго творчасці і будзе скіравана наша гаворка. Чакаем вашых пытанняў !

7 комментариев :

  1. Вы пішаце на дзвюх мовах. А калі б дзяржаўнай была адна? А тры?

    ОтветитьУдалить
  2. Чытала, што штуршком да вашай творчасці з'явілася настаўніца , якая дала заданне напісаць верш. які верш вы бы прачыталі ёй сення?

    ОтветитьУдалить
  3. Сягоння Вы, Міхась, – аўтар каля 30 кніг паэзіі і прозы. Але першая ваша кніжка была адрасавана дзецям і складалася з загадак. Чаму загадкі і ці памятаеце іх, сае першыя надрукаваныя радкі?

    ОтветитьУдалить
  4. Святое правіла... Мая любімая кніга Міхася Пазнякова. Как прыйшла такая думка - надрукаваць вершы, пародыі, байкі, эпіграмы ў адной кнізе? і ці задаволеныя былі чытачы, якія пазнавалі сябе у гэтых творах?

    ОтветитьУдалить
  5. трапіла мне ў рукі ваш Слоўнік эпітэтаў беларускай літаратурнай мовы. Стаіць на паліцы - душу грэе, а вось якімі б эпітэтамі вы абазнначылі праграму Дыяблог і яе вядучых (спадзяюся, будзе весела)

    ОтветитьУдалить
  6. Я так для сабе і не вырашыў: Міхась Пазнякоў для мяне больш парадыст, які праз цёплую, дасціплую ўсмешку або вострую кпіну звяртае ўвагу на пэўныя недарэчнасці або заганы, альбо аўтар дзіцячай літаратуры, альбо сур'езны паэт. Ці падкажа мне сам аўтар?

    ОтветитьУдалить
  7. Міхась, як вы лічаце, ці ёсць філалагічны гумар? мне знаецца, што вы вельмі тонка адчуваеце тую мяжу, калі гумар становіцца зразумелым і мовазнаўцам і простым чытачам

    ОтветитьУдалить