Аксана Спрынчан - унучка вядомага паэта Браніслава Спрынчана, дачка паэта Вадзіма Спрынчана.Але яна сама - не толькі сваеасаблівы таленавіты творца , але выдатны арганізатар, дасведчаны рэдактар, клапатлівая маці, верная жонка і проста абаяльная прыгожая жанчына. Яна -душа любой кампаніі, умелая майстрыца і выдатная гаспадыня. Хіба мала, каб запрасіць яе ў студыю "Дыя@блогу"?
Задавайце пытанні рэдактарцы выдавецтва " Мастацкая літаратура", арганізатару паэтычнага тэатра, паэтцы Аксане Спрынчан.
Аксана, як Вы ацэньваеце сённяшнюю паэтычную сітуацыю ў літаратурнай Беларусі? кім можна ганарыцца, на ваш погляд?
ОтветитьУдалитьВаша кніга “Таташ Яраш, мамана Аксана і дачэта Альжбэта. Поўны эксклюзіў” гэта зборнік гісторый з жыцця сям’і — вашай сям’і
ОтветитьУдалитьЦяжка было адчыніць дзверы ў сваю сям'ю, у свой дом для ўсеагульнага агляду? я б так не змагла
вы аднойчы сказалі, што «Кожная пісьменніца павінна нарадзіць хоць аднаго чытача», а як вы лічыце, іх ў вас шмат? І ці памятаеце вы свайго першага крытыка-чытача?
ОтветитьУдалитьУ суаўтарстве з Ярашам Малішэўскім Вы напісалі цудоўную кнігу «Незвычайная энцыклапедыя беларускiх народных iнструментаў». Ці не замінаеце адно аднаму сямейны саюз двух творчых людзей?
ОтветитьУдалить"Паэтычны тэатр Арт.С" - гэта ваш літаратурны клуб. Скажыце, Аксана, вы ведаеце дакладна, колькі членаў клуба? І асабліва цікава, як туды трапіць маладому і таленавітаму (намякаю на сябе)? Ці ёсць кастынг?
ОтветитьУдалитьСкажыце, калі ласка, Аксана. На вашую думку, як рэдактара і дзіцячага пісьменніка - якога жанру беларускамоўнай літаратуры нашых аўтараў для дзяцей і падлеткаў не хапае? Якая ўзроставая катэгорыя найменш ахоплена? І які жанр дзіцячай і падлеткавай літаратуры, на вашую думку, найбольш запатрабаваны?
ОтветитьУдалить