Пракаповіч Ігар Міхайлавіч, нарадзіўся 9.12.1960 у г. Паставы. Закончыў геафак БДУ і аспірантуру Нацыянальнага Інстытута Адукацыі. Працуе настаўнікам геаграфіі Пастаўскай раённай гімназіі.
Сфера інтарэсаў: літаратура, геаграфія, гісторыя, тапанімія, педагогіка, краязнаўства.
Аўтар 22 краязнаўчых кніг, 8 зборнікаў паэзіі. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі і Вучонага савета беларускага геаграфічнага таварыства, старшыня раённай арганізацыі Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны. Пераможца рэспубліканскага конкурсу Таварыства беларускай школы “Беларускі настаўнік года 2009”, Віцебскага абласнога конкурсу “Настаўнік года-95”, лаўрэат звання “Чалавек года Віцебшчыны 2009”.
Яшчэ Ігар – цікавы аўтар гумарыстычных твораў : пародый , эпіграм гумарэсак.
Згадзіцеся , не так часта на нашым экране пакуль такія цікавыя людзі , якія жывуць далёка ад сталічных праспектаў , рэдакцый , розных тусовак.
Таму задавайце пытанні Ігару Міхайлавічу.
Палітык Пятро Пракаповіч, паэт Мікола Пракаповіч і Вы, паэт і краязнаўца Ігар Пракаповіч... Ці ёсьць паміж вамі сувязь?
ОтветитьУдалитьЦі падабаецца вам пісаць пародыі і эпіграмы? і заўседы рэакцыя, якую вы атрымліваеце на свае колкасці, адпавядае чаканням?
ОтветитьУдалитьУ якіх слабасцях не можаце сабе адмовіць? а якія - высмеивате ў сваіх гумарыстычна-сатырычных творах?
ОтветитьУдалитьякую вы б далі параду пачынаючым паэтам і сатырыкам? Якія "залатыя правілы" павінен ведаць кожны.і калі не складана, зачытаць самы лепшы свой верш. Дзякуй!
ОтветитьУдалитьО чем мечтает каждый сатирик и поэт? PS Это вопрос и Игорю и Анатолию Зэкову и Науму Гальперовичу!
ОтветитьУдалитьЦі дапамагае праца ў школе развіццю пачуцця гумару? Часта вучні становяцца героямі вашых гумарыстычных твораў?
ОтветитьУдалить