четверг, 11 сентября 2014 г.

Аўтар жанру "Міранізмы"


Што такое “міранізмы “, ці крыўдзяцца паэты на пародыі, як знайсці беларускі гумар у інтэрнэце, усё гэта вы даведаецеся пад час гутаркі ў студы і з Міхасём Мірановічам.  Нарадзіўся 18 лютага 1948 года ў вёсцы Старына на Ўшаччыне.

Скончыў Вялікадолецкую сярэднюю школу ў 1965 годзе, Львоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Івана Франко ў 1973 годзе, атрымаўшы дыплом радыёфізіка. Вучыўся ў Львове, вайсковую службу праходзіў у Маскве, зараз жыве ў Віцебску.

Працаваў лабарантам, выкладчыкам, інжынерам-канструктарам, інспектарам дзяржнагляду за стандартамі і якасцю, начальнікам аддзела кадраў, вядучым інжынерам на адным з віцебскіх прадпрыемстваў.

Жанаты. Мае дваіх дзяцей, унучку. Першая літаратурная публікацыя – ў газеце Літаратура і мастацтва ў 1972 г. Выступае ў жанры сатыры і гумару. Найбольш вядомыя яго вершаваныя гумарыстычныя карацелькі-фрашкі. Піша літаратурныя пародыі. Напісаў тры кніжкі для дзяцей. Перакладае з украінскай: П.Глазавога, А.Вішню, С.Руданскага, А.Каламійца, В.Івашчанку, з польскай: С.Лема, А.Пацямкоўскага, В.Брудзінскага, украінскі і польскі народны гумар. Пераклаў на беларускую мову камедыю М. Старыцкага „За двума зайцамі” і драму І. Масляніцынай „Крыж Еўфрасінні”, якія ідуць зараз на сцэне Нацыянальнага Акадэмічнага тэатра імя Якуба Коласа.

Мае больш за 1,5 тысячы літаратурных публікацый у саюзнай, рэспубліканскай, абласной перыёдыцы. Друкаваўся ў часопісах „Крокодил”, „Перець”, „Чаян”, „Вожык”, „Полымя”, „Алеся”, „Родная прырода”, газетах „Літаратурная Беларусь”, „Літаратура і мастацтва”, „Звязда”, „Советская Белоруссия”, „Рэспубліка”, „Народная газета”, „Знамя юности”, „Чырвоная змена”, „Віцебскі рабочы”, „Народнае слова”, „Віцьбічы”.

У 2002 годзе выдаў сваю першую кніжку – зборнік вершаванага гумару “Міранізмы”. Лаўрэат прэміі імя Кандрата Крапівы за гумарыстычныя творы за 2002 год.


Задавайце яму свае пытанні.

6 комментариев :

  1. ці памятаеце вы самую дзерзкую, самую яркую пародыю на вас, якая вас здзівіла

    ОтветитьУдалить
  2. ці атрымліваецца ў вас у сур'езных сітуацыях аджартоўвацца? Жарты, міранізмы, вершыкі вы ўжываеце як шчыт або як зброю?

    ОтветитьУдалить
  3. Як і калі ўзьнікла ідэя міранізмаў? Нечакана-спантанна ці перад гэтым доўга думалася?

    ОтветитьУдалить
  4. як вы думаеце жанчыны-гумарысты у літаратуры могуць спаборнічаць з вострымі на язык мужчынамі?

    ОтветитьУдалить
  5. Хачу вам задаць пытанне пра бязлюдны востраў...але папрашу не пералічыць рэчы, якія вы бы узялі з сабой (хаця таксама цікава), а 3 кнігі і 3 міранізмы. Дзякуй

    ОтветитьУдалить
  6. такія лёгкія назвы «Жартачкі», «Хаханькі», «Смешачкі», «Фрашкі» і г.д. А ці так лёгка яны пішуцца, і ці пішуцца штодзень?

    ОтветитьУдалить