
Што такое “міранізмы “, ці крыўдзяцца паэты на пародыі, як знайсці беларускі гумар у інтэрнэце, усё гэта вы даведаецеся пад час гутаркі ў студы і з Міхасём Мірановічам. Нарадзіўся 18 лютага 1948 года ў вёсцы Старына на Ўшаччыне.
Скончыў Вялікадолецкую сярэднюю школу ў 1965 годзе, Львоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Івана Франко ў 1973 годзе, атрымаўшы дыплом радыёфізіка. Вучыўся ў Львове, вайсковую службу праходзіў у Маскве, зараз жыве ў Віцебску.
Працаваў лабарантам, выкладчыкам, інжынерам-канструктарам, інспектарам дзяржнагляду за стандартамі і якасцю, начальнікам аддзела кадраў, вядучым інжынерам на адным з віцебскіх прадпрыемстваў.
Жанаты. Мае дваіх дзяцей, унучку. Першая літаратурная публікацыя – ў газеце Літаратура і мастацтва ў 1972 г. Выступае ў жанры сатыры і гумару. Найбольш вядомыя яго вершаваныя гумарыстычныя карацелькі-фрашкі. Піша літаратурныя пародыі. Напісаў тры кніжкі для дзяцей. Перакладае з украінскай: П.Глазавога, А.Вішню, С.Руданскага, А.Каламійца, В.Івашчанку, з польскай: С.Лема, А.Пацямкоўскага, В.Брудзінскага, украінскі і польскі народны гумар. Пераклаў на беларускую мову камедыю М. Старыцкага „За двума зайцамі” і драму І. Масляніцынай „Крыж Еўфрасінні”, якія ідуць зараз на сцэне Нацыянальнага Акадэмічнага тэатра імя Якуба Коласа.
Мае больш за 1,5 тысячы літаратурных публікацый у саюзнай, рэспубліканскай, абласной перыёдыцы. Друкаваўся ў часопісах „Крокодил”, „Перець”, „Чаян”, „Вожык”, „Полымя”, „Алеся”, „Родная прырода”, газетах „Літаратурная Беларусь”, „Літаратура і мастацтва”, „Звязда”, „Советская Белоруссия”, „Рэспубліка”, „Народная газета”, „Знамя юности”, „Чырвоная змена”, „Віцебскі рабочы”, „Народнае слова”, „Віцьбічы”.
У 2002 годзе выдаў сваю першую кніжку – зборнік вершаванага гумару “Міранізмы”. Лаўрэат прэміі імя Кандрата Крапівы за гумарыстычныя творы за 2002 год.
Задавайце яму свае пытанні.
ці памятаеце вы самую дзерзкую, самую яркую пародыю на вас, якая вас здзівіла
ОтветитьУдалитьці атрымліваецца ў вас у сур'езных сітуацыях аджартоўвацца? Жарты, міранізмы, вершыкі вы ўжываеце як шчыт або як зброю?
ОтветитьУдалитьЯк і калі ўзьнікла ідэя міранізмаў? Нечакана-спантанна ці перад гэтым доўга думалася?
ОтветитьУдалитьяк вы думаеце жанчыны-гумарысты у літаратуры могуць спаборнічаць з вострымі на язык мужчынамі?
ОтветитьУдалитьХачу вам задаць пытанне пра бязлюдны востраў...але папрашу не пералічыць рэчы, якія вы бы узялі з сабой (хаця таксама цікава), а 3 кнігі і 3 міранізмы. Дзякуй
ОтветитьУдалитьтакія лёгкія назвы «Жартачкі», «Хаханькі», «Смешачкі», «Фрашкі» і г.д. А ці так лёгка яны пішуцца, і ці пішуцца штодзень?
ОтветитьУдалить