пятница, 7 марта 2014 г.

Віншую са святам!

Дарагія нашы, любыя жанчыны ! Са святам вас! Маці, Радзіма, спадчына, зямля, вера, вернасць, мова  – словы жаночага роду. Хай жа ваша мудрасць, спагада, вера памогуць нашаму народу захаваць сваю мову, веру ў шчаслівую будучыню нашай роднай зямлі.

Вам – мой гэты верш:




Мы з табою на мове гаворым адной,
Гэта радасць, няма ў свеце лепей такой.
Гэта шчасце, якое падорана нам-
Нашы душы і сэрцы дзяліць напалам.
Гэта мова, якая ўзрастае з вякоў,
Даражэй за багацце, паходжанне,к роў.
Яна дыхае ветрам, мурожнай травой,
Яна сее спагаду, пяшчоту, спакой.
Яе дотык, як дотык каханай рукі,
Ёй спяваюць санеты вясною гракі,
Яна кліча сумленных людзей за сабой.
І з удзячнасцю вечар сустрэну я свой-
Ціхі полацкі хлопчык з сівой галавой.
І зямлі пакланюся я поруч з табой,
З той, з якой мы на мове гаворым адной.

Са святам !

Комментариев нет :

Отправить комментарий