среда, 5 марта 2014 г.

Беларускіх філолагаў становіцца менш

Сёння стартавала ўступная кампанія 2014 года. Студэнты, якія збіраюцца паступаць на такія прэстыжныя спецыяльнасці, як “міжнародныя адносіны”, “міжнароднае права”, “журналістыка”, “дзяржаўнае кіраванне”, ужо могуць падаваць дакументы на I этап – прафесіянальна-псіхалагічнае сумоўе. На гэтыя спецыяльнасці штогод конкурс вялікі, а таму прыйдзецца, як кажуць, “попотеть”.   

Нажаль, да беларускай філалогіі такой цікавасці абітурыенты не праяўляюць. Прахадныя балы зніжаюцца, жадаючых вывучаць беларускую мову на прафесійным узроўні катэгарычна не хапае. 


Сёлета, як піша tut.by,  у галоўны ўніверсітэт краіны на філалагічны факультэт плануецца прыняць толькі 25 будучых філолагаў (на дзённую форму навучання). А некалі набор дасягаў 100 чалавек!

Сітуацыя ў БДПУ імя М. Танка выглядае яшчэ горш – з 2012 адбылося закрыццё шэрага спецыяльнасцей, звязаных з мовай. Так, універсітэт адмовіўся ад падрыхтоўкі педагогаў па спецыяльнасцях “Беларуская мова і літаратура”, “Беларуская мова і літаратура. Нямецкая мова”, “Беларуская мова і літаратура. Англійская мова”. Чаму?
Жадаючых увогуле не было!

Такая сітуацыя не толькі ў сталіцы. У Магілеўскім універсітэце імя Куляшова адмовіліся набіраць студэнтаў на беларускую філалогію… Назіраецца скарачэнне ў Гомельскім, Віцебскім універсітэтах… Далей пералічваць не буду.

Давайце лепей мы пагаворым, якім чынам зрабіць беларускую мову зноў папулярнай…папулярнай сярод школьнікаў і абітурыентаў. Вядома, што попыт нараджае прапанову. Калі будуць жадаючыя – будуць і новыя бюджэтныя месцы, і новыя беларускамоўныя спецыяльнасці.

Чым пагражае скарачэнне беларускай філалогіі? Якія перспектывы існуюць у тых, хто вывучае родную мову? Пра гэта ў нашай студыі абавязкова раскажа дэкан філалагічнага факультэта БДУ Іван Сямёнавіч Роўда.



А пакуль – чакаю вашых думак, прапаноў і пытанняў!

9 комментариев :

  1. Барыс Глебаў6 марта 2014 г. в 03:14

    Добры дзень! Дзякуй за артыкул і за то, што разглядаеце гэту сапраўды ВАЖНУЮ для нашага грамадства тэму, не закрываеце на яе вочы. У меня такое пытанне да І. Роўды. А якія канкрэтна мерапрыемствы праводзіць факультэт, каб зацікавіць абітурыентаў спецыяльнасцю "беларуская філалогія"? Бо можна шмат чаго казаць, а дзеля таго, каб выправіць сітуацыю - не рабіць нічего.

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Абавязкова адкажам на Ваша пытанне. Сачыце за праграмай !

      Удалить
  2. Актуальнае пытанне. Але давайце будзем глядзець праўдзе ў вочы. Спецыяльнасці, звязаныя з беларускай філалогіяй, зачынілі з-за абсалютнай адсутнасці жадання абітурыентаў там вучыцца. Чаму? Працаваць у школе моладзь не жадае, бо невялікія заробкі. Сумна. Але гэта лёс усіх педагагічных спецыяльнасцяў. І калі ў школах не стане каму працаваць, тады дзяржава задумаецца на гэтай праблемай. Мо тады і зменіцца што. Але, мабыць, будзе позна.

    ОтветитьУдалить
  3. Хороших филологов почти нет. К сожалению, хромает не только белорусский, но и РУССКИЙ. Ошибки везде и всюду. Даже в метро, на вокзале, вывесках. Идешь по городу и думаешь "Кто все это пишет"!!!???

    ОтветитьУдалить
  4. Сама заканчивала филфак БГУ, учиться нравилось, но в итоге достойную работу найти не удалось. Сейчас получаю второе высшее образование в БГЭУ по экономическому профилю. Филология- это хорошо, но было бы замечательно, если бы студенты получали знания, которые могут пригодиться в реальной жизни!

    ОтветитьУдалить
  5. Современная молодежь,когда дело доходит до выбора будущей профессии,выбирает такую занятость,которая обеспечит карьерный рост и высокую оплачиеаемость труда. Таким рамкам не соответствуют филологические специальности.Доход,которого хватает рассчитаться только за коммунальные,заставляет нас призадуматься.
    Более того,посещение курсов.Если ты хочешь выучить язык,можно записаться на курсы(тем самым,выбрав программу интенсивный курс,выучить язык за месяц и т.д.)
    Сейчас специальности филолога не хватает,чтобы пройти успешно интервью,устроится на хорошую работу,и нередко,молодые люди получают второе высшее образование,в основном юридическое и экономическое.
    Изучать язык можно бесконечно.Конечно,если ты поступаешь на филолога,то ты должен знать,что тебе нужно будет учить язык каждый день,что,в свою очередь,возвращает нас в школу...к бесконечным выполнением домашнего задания.
    Из-за нехватки преподавателей-филологов страдают и дети в школах.Преподаватели ходят на замены,и когда они отведут по 6 уроков и приходят потом на 7 урок,уставшие,без настроения,срываются,то это как то не очень стимулирует.

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Я навучалася ў БДУ на беларускай філалогіі 10 гадоў таму. Вельмі падабаецца беларуская мова яшчэ са школы. Цяпер працую на беларускамоўнай радыёстанцыі. Шчаслівая, што ўсё так добра склалася. Юлія

      Удалить
    2. Сачыце за нашай праграмай . Глядзіце эфір з І. С. Роўдам.

      Удалить