Показаны сообщения с ярлыком Аляксандр Лукашанец. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком Аляксандр Лукашанец. Показать все сообщения

понедельник, 24 февраля 2014 г.

А. Лукашанец: "беларускую мову павінны прапагандаваць людзі паважаныя, аўтарытэтныя..."

Інтэрв'ю з А.А. Лукашанцам:

- На сённяшні дзень беларуская мова не з’яўляецца сродкам зносін для большасці беларусаў. Чым Вы, як навуковец, гэта тлумачыце?

– Тут ёсць шмат фактараў і прычын уласна лінгвістычнага, сацыялінгвістычнага, прававога і псіхалагічнага плана. Гэта і сама сітуацыя блізкароднаснага двухмоўя, і праблема моўнай кампетэнцыі, і стэрэатыпы моўных паводзін, і праблемы моўнага асяроддзя і многае іншае. Адзін з моцных праблемных фактараў, якія ўплываюць на моўную сітуацыю ў Беларусі, – блізкароднаснасць дзвюх дзяржаўных моў. Справа ў тым, што выкарыстанне беларускай ці рускай мовы ніяк не ўплывае на ўзаемапаразуменне. Таму пытанне адстойвання сваіх моўных правоў не з’яўляецца для большасці грамадзян істотным. Блізкароднаснае двухмоўе аказвае значны ўплыў і на адносіны да беларускай мовы ў цэлым, і на выбар таго ці іншага варыянта беларускай літаратурна-пісьмовай мовы. Для тых, хто з дзяцінства гаворыць на беларускай мове, асабліва для прадстаўнікоў старэйшага і сярэдняга пакалення, абсалютна натуральнай з’яўляецца тая беларуская мова, якую мы вучылі ў школе.