пятница, 13 марта 2015 г.

Паэт , бард , перакладчык і вучоны Серж Мінскевіч

Скончыў беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ (1995). Адзін з арганізатараў і ўдзельнікаў літаратурна-мастацкага руху «Бум-Бам-Літ». Літаратурны кансультант газеты «Пераходны ўзрост». Працуе ў Інстытуце літаратуры НАН Беларусі (цяпер Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры). Кандыдат філалагічных навук.

Аўтар кніг «Праз галеРэю» (паэзія, 1995), «Менскія санэты / Мінскія санэты» (2002), «Прыгоды Какоса Маракоса» (вершаваная казка, 2006), «Я з БУМ-БАМ-ЛІТа» (вершы, проза, крытычныя артыкулы, успаміны пра літаратурныя і мастацкія рухі канца ХХ — пач. ХХІ стагоддзя, 2008), «Сад замкнёных гор» (фантастычны раман, фантастычная аповесць і апавяданні, 2011), «Чароўная крыніца, ці як навучыць дракона чысціць зубы» (празаічная казка, 2012).

Зрабіў поўны пераклад паэмы А. Міцкевіча «Дзяды» (1999), пераклаў «Крымскія Санеты» (2004). Перакладаў з польскай Славацкага, Івашкевіча, Галчынскага, Маслоўскую, з англійскай Шэлі, Лангфэла.

Чакаем вашых пытанняў.

9 комментариев :

  1. ці сустракалі вы фантастычныя пародыі ў свой адрас?

    ОтветитьУдалить
  2. Ці можаце вы апісаць ўзаемаадносіны фантастыкі і гумару? Як вы іх бачыце?

    ОтветитьУдалить
  3. Бум-Бам-Лiт з'явiўся ў патрэбны час i патрэбным месцы. А зараз - ён таксама запатрабаваны ці кожнаму часу - свой "Бум-Бам-Лiт" ?

    ОтветитьУдалить
  4. Паважаю і люблю паэта-бум-бам-літаўца і навукоўца Сержа Мінскевіча за тое, што пераклаў ДЗЯДЫ ў тым непаўторным дасканалым паэтычным стылі, які найбольш адпавядае самому Адаму Міцкевічу і менавіта які Тэатр Ч ўвасобіў на сцэне! Дзякую!

    ОтветитьУдалить
  5. Пані Канарта16 марта 2015 г. в 10:57

    Калі б можна было зазірнуць у будучае, то якім бы вы хацелі застацца ў вачах будучых пакаленняў: як Паэт? , бард? , перакладчык? навуковец? альбо Адзін з арганізатараў і ўдзельнікаў літаратурна-мастацкага руху «Бум-Бам-Літ» ?

    ОтветитьУдалить
  6. паважаны Серж, а вашай насычаным творчым жыцці ёсць месца сяброўскай пародыі і эпіграме? Напэўна ж, пісалі на сваіх паплечнікаў?

    ОтветитьУдалить
  7. як правільна перакладаць гумарыстычныя вершы, пародыі, эпіграмы, ды і наогул гумар? Бо менталітэт і разуменне смешнага ў кожнага народа - свае, есць свае тонкасці

    ОтветитьУдалить
  8. Бум-Бам-Лiт — першая і, бадай, адзiная суполка ў гiсторыi беларускага авангарда, у аснову якой была пакладзена эстэтыка постмадэрну. І калі ў Дыяблог PS вы гаворыце пра гумар, то ці ёсць ён - асаблівы постмадэрнісцкі гумар?

    ОтветитьУдалить
  9. минскевич серж як павалокай ад менска нешта адзинока
    серкевич нейкий памеж слов
    кухар з французских тых дваров

    ОтветитьУдалить