Эдуард Станіслававіч ДУБЯНЕЦКІ — беларускі гісторык, культуролаг, публіцыст, паэт. Кандыдат гістарычных навук (1995). Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (2012).
Працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам на гістарычным факультэце БДУ. У 1992—2004 гадах навуковы і старшы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага навукова-асветніцкага цэнтра імя Ф. Скарыны (Скарынаўскі цэнтр). З 2004 года — вядучы навуковы супрацоўнік Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя М. Танка.
Даследуе праблемы міжнацыянальных адносін на Беларусі ў 19-20 ст., нацыянальнага характару і этнічнай самасвядомасці беларусаў, узаемаўплываў ментальнасці і нацыянальнай культуры, суадносін язычніцкіх і хрысціянскіх элементаў у беларускім фальклоры, развіцця айчыннай культуры ва ўмовах глабалізацыі.
Артыкулы, эсэ і вершы друкаваліся ў айчынных і замежных выданнях. Цікавіцца гумарыстычнымі жанрамі , спрабуе свае сілы ў пародыях эпіграмах . гумарэсках.
Вашы пытанні будуць агучаны падчас перадачы.
Камізм пародыі звычайна дасягаецца выкарыстаннем камбінацыі дастаткова стандартных метадаў. Самыя ўпадабаныя вашыя прыёмы?
ОтветитьУдалитьу апошні час жанр пародыі вельмі запатрабаваны. не толькі ў літаратуры. Сюды можна аднесці I пародыі на папулярных дзеячаў (спевакоў, тэлевядучых і г. д.), без якіх не абыходзіцца практычна ні адна гумарыстычная перадача.як вы думаеце, чаму людзям цікавы гэты жанр?
ОтветитьУдалитьпытанне вам як аўтару кнігі "Сусветная культура: ад старажытнасці да нашых дзён". якое месца ў гэтай гісторыі займае гумар?
ОтветитьУдалитькалі можна - невялікі бліц ад прыхільніка праграмы Дыяблог: 1) калі смяяцца над чым?2) калі быць сур'езным - то чаму? 3) калі марыць - то аб чым?
ОтветитьУдалитьУ "Таямніцы народнай душы" вы распавядаеце пра беларускі нацыянальны характар, пра тое, як на працягу многіх стагоддзяў у розных абставінах фарміраваліся асновы тых ці іншых рыс характару беларусаў. Ці есць сведкі пра тое, што гумар у беларусаў - асаблівы і што ен - наша характэрная рыса?
ОтветитьУдалитьА я б працягнуў пытанне так: якія рысы характару беларусаў вы лічыце цікавымі аб'ектамі жартаў?
УдалитьЦі жадаеце Вы, каб на Вашы вершы напісалі пародыі і калі так, то прачытайце верш, які, на Вашу думку, найбольш падыходзіць для гэтага. Туся, Менск.
ОтветитьУдалитьЦі крыўдавалі на Вас калі-небудзь з-за Вашых пародый і эпіграм?
ОтветитьУдалить