воскресенье, 8 марта 2015 г.

Быкаў з Мядзеля

Быкаў Аляксандр Генадзьевіч

 Нарадзіўся 7 верасня 1954 года ў горадзе Барысаве. Закончыў Барысаўскую сярэднюю школу, служыў у арміі. Падчас службы атрымаў медаль “За працоўную адзнаку” (за ўдзел у ліквідацыі наступстваў паводкі на Брэстчыне). Працаваў трактарыстам у аб’яднанні “Барысаўдрэў”, затым — карэспандэнтам у шматтыражцы “Трыбуна наватара” завода БАТЭ. Закончыў завочна факультэт журналістыкі БДУ, з 1985 года жыву і працую на Мядзельшчыне, узначальвае аддзел эканомікі раённай газеты “Нарачанская зара”. Член СПБ. Творы змяшчаліся у раённым і рэспубліканскім перыядычным друку, штотыднёвіку “ЛіМ”, альманахах “Дзень паэзіі-2005”, “І зоркі над Бярэзінай ракой”, “Міншчына літаратурная”, часопісах “Вожык”, “Нёман”, “Роднае слова”, “Полымя”. Выступаў з вершамі на рэспубліканскім радыё і тэлебачанні. Выпусціў тры зборнікі вершаў на беларускай мове: “Кветка папараць”, “Пад небам бусліным” і “За межы круга”. За кнігу “За межы круга” атрымаў рэспубліканскую прэмію “Залаты купідон”. Піша таксама гумарыстычныя творы, у тым ліку пародыі на айчынных аўтараў (змяшчаліся ў “Вожыку”, “ЛіМе”, газеце “Мінская праўда”.

Пытанні да Аляксандра Генадзьевіча чакаем на нашым блогу.

6 комментариев :

  1. Пытанне да спадара Быкава.
    1. Ці дапамагае ваша прозвішча , якое на Беларусі своеасаблівы "брэнд" у "прасоўванні" творчасці і выданні кніжак?
    2. Як вам журналісту, які працуе ў раённай газеце, удаецца пісаць такія філасофскія, мудрыя і вобразныя вершы. Што ратуе ад будзённасці і штодзённай "дрыгвы"?

    ОтветитьУдалить
  2. Якая ў паэта Быкава экстрэмальная мара?

    ОтветитьУдалить
  3. Існуюць розныя формы гумару: іронія, пародыя, сатыра, анекдот, жарт, каламбур і гэтак далей. Якая форма вам бліжэй як паэту i як простаму слухачу/чытачу

    ОтветитьУдалить
  4. Псіхолагі лічаць, што гумар можа з'яўляцца вынікам палавога адбору, што разам з падвышанымі лінгвістычнымі здольнасцямі і шчодрасцю, пачуцце гумару з'яўляецца прыкметай высокага інтэлекту і добрых генаў, што гумар з'яўляецца аналагам хваста паўліна, які служыць для дэманстрацыі самкам сваіх добрых генаў. Ці вы згодныя?

    ОтветитьУдалить
  5. Кацярына (з Полацку)11 марта 2015 г. в 07:28

    вы ствараеце пародыі на сваіх сучаснiкаў, а ці гатовыя вы да пародый на самога сябе? і калі зазірнуць глыбей у душу - ці няма крыўды на тое, што парадысты занадта "калупаюць" вершы, прыдзіраюцца да слоў, знаходзяць сэнсы, якіх вы не ўкладвалі

    ОтветитьУдалить
  6. Аляксандр Генадзьевіч , и паважаныя вядучыя, вось такое сур'езнае пытанне: Ці можна пражыць толькі за кошт свайго таленту? Ці выратуюць вершы і гумар у фінансавым плане? Данцова ж змагла)))

    ОтветитьУдалить