Уладзіміра Ліпскага – больш за шэсцьдзесят кніжак аповесцей, апавяданняў, казак, нарысаў, публіцыстычных артыкулаў, нататкаў. Галоўны рэдактар часопіса "Вясёлка". Нязменны старшыня праўлення Беларускага дзіцячага фонду. Член Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці. Ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі, член прэзідыума СПБ, член Саюза журналістаў Беларусі. Ініцыятар і пастаянны старшыня журы Усебеларускага фестывалю народнага гумару ў Аўцюках. Кавалер ордэна Францыска Скарыны. За шматгадовае служэнне дзіцячай літаратуры і дзяцінству пісьменнік удастоены Дзяржаўнай прэміі Беларусі, Літаратурнай прэміі імя Я.Маўра, "вясёлкаўскай" прэміі імя В.Віткі, прэміі А.Грына, прэміі Міжнародных асацыяцый дзіцячых фондаў.
Сённяшні творчы набытак пісьменніка
У праграме “Дыя@блогP.S.”мы будзем гаварыць у асноўным пра гумарыстычныя творы пісьменніка, пра беларускае “ Габрава “ – Аўцюкоўскі фестываль народнага гумару.
Задавайце пытанні Уладзіміру Сцяпанавічу!
Добры дзень! Уладзімір Сцяпанавіч, у бібліятэках з задавальненнем чытаюць вашы кнігі і дарослыя і дзеці, але ж пытанне маё будзе па тэме - Ці ёсць яшчэ у Беларусі месцы, падобныя Аўцюкам? Як вы бачыце будучае фестываля народнага гумару? Дзякуй!
ОтветитьУдалитьЖарт - асноўны інструмент гумару. Ён здольны на многае: можа развесяліць ці напалохаць, зняць трывогу або, наадварот, напружыць.Таму жартамі трэба ўмела карыстацца: разумець з кім можна жартаваць, і як. ці ведаеце вы тыя граніцы і ці здаралася іх пераступаць?
ОтветитьУдалитьКак вы относитесь к черному юмору? и пробовали ли вы писать такого рода литературу? Было бы интересно узнать мнения всех участников Диаблога. Спасибо
ОтветитьУдалитьВы 30 гадоў узначальваеце "Вясёлку". А цяпер яшчэ - і "Буся". Ці не цяжка вам?
ОтветитьУдалитьУладзімір Сцяпанавіч, Вы падпісваецеся пад аўцюкоўскімі жартамі як аўтар, але ж аўтары - самі аўцюкоўцы. Ці не так?
ОтветитьУдалитьЧаму сярод вашых аўцюкоўскіх анекдотаў сустракаюцца габраўскія і іншыя вядомыя жарты?
ОтветитьУдалить