понедельник, 20 октября 2014 г.

Пра польку і пра Хомку...

Хомка трапіў у мяшок
І спазнаў вялізны шок!

Засмяяліся з Хамы
Ад сваёй дурноты мы.

І з мяшка, нібы з ярма,
Вылез і сказаў Хама:

“Як патрапіце ў мяшок,
Большы вас ахопіць шок!

   Гэтыя жартаўлівыя радкі належаць вядомаму беларускаму паэту Леаніду Дранько- Майсюку.

   “Бязмежнае павiнна быць падпарадкавана эстэтычнай раунавазе. Паэт пра гэта дбае гэтаксама, як дбае пра аловак i паперу на сваiм стале. Ен можа геданiстычна ставiцца да вiна, але да слова адносiны яго заусёды аскетычныя, бо лiшняе слова стращней, чым лiшнi келiх.” Пра гэта я вычытаў на адной з інтэрнэт- старонак. Дык вось як гэтая раўнавага жыве ў тонкага лірычнага паэта , аўтара тэкстаў папулярных песень , казачніка і гумарыста , мы і пагаворым у адной з бліжэйшых перадач .

Задавайце Леаніду Васільевічу свае пытанні.

8 комментариев :

  1. Леанід, калі б перад вамі паставілі выбар: вершы пра каханне ці вершы з гумарам, што б вы напісалі з вялікім задавальненнем?

    ОтветитьУдалить
  2. Ваша кніга "Пра тое, як я..." складаецца з 13 несур'ёзных апавяданьняў. Якімі гісторыямі "пра тое" Вы хацелі б дапоўніць яе сёньня?

    ОтветитьУдалить
  3. у адным з інтэрв'ю вы казалі, што даволі працяглы час вы не думалі пра свайго чытача, што вам вельмі падабаўся сам працэс пісьма, і складалі вершы нібыта для самога сябе? як здарылася, што вы звярнулі ўвагу на тое, што вершы - для людзей? і як гэтыя змены адбіліся ў творчасці?

    ОтветитьУдалить
  4. Некалі Віктар Ярац назваў сваю сотню беларускіх паэтаў. Спадар Леанід, не трэба сотню, але сваю дзясятку вы можаце назваць?

    ОтветитьУдалить
  5. Ваш Хомка - вельмі сучасны персанаж. Вельмі падобны па надзеннасці, вастрыні і гумару на шпіповскіе карацелькі пра Сабаку і Граждана. Цікава, чаму такі выбар героя?

    ОтветитьУдалить
  6. не так даўно ў сеціве трапіўся ФОТАПРАЕКТ "БЕЛАРУСКІ ФАЛЬКЛЁР. І мне стала цікава: вобразы міфалагічных істот - гэта выбар саміх пісьменнікаў? Альбо мадэлямі-персанажамі беларускай міфалогіі іх зрабілі фатографы, так сказаць на свой густ? Спадар Леанід, ці спадабаўся вам вопыт працы фотамадэллю?

    ОтветитьУдалить
  7. Калі б вы маглі апынуцца ў казцы, якую б выбралі?

    ОтветитьУдалить
  8. Леанід Васільевіч, ці памятаеце вы, што такое "далькажык". І можа з'явіліся новыя цікавыя словы?

    ОтветитьУдалить