
І спазнаў вялізны шок!
Засмяяліся з Хамы
Ад сваёй дурноты мы.
І з мяшка, нібы з ярма,
Вылез і сказаў Хама:
“Як патрапіце ў мяшок,
Большы вас ахопіць шок!
Гэтыя жартаўлівыя радкі належаць вядомаму беларускаму паэту Леаніду Дранько- Майсюку.
“Бязмежнае павiнна быць падпарадкавана эстэтычнай раунавазе. Паэт пра гэта дбае гэтаксама, як дбае пра аловак i паперу на сваiм стале. Ен можа геданiстычна ставiцца да вiна, але да слова адносiны яго заусёды аскетычныя, бо лiшняе слова стращней, чым лiшнi келiх.” Пра гэта я вычытаў на адной з інтэрнэт- старонак. Дык вось як гэтая раўнавага жыве ў тонкага лірычнага паэта , аўтара тэкстаў папулярных песень , казачніка і гумарыста , мы і пагаворым у адной з бліжэйшых перадач .
Задавайце Леаніду Васільевічу свае пытанні.
Леанід, калі б перад вамі паставілі выбар: вершы пра каханне ці вершы з гумарам, што б вы напісалі з вялікім задавальненнем?
ОтветитьУдалитьВаша кніга "Пра тое, як я..." складаецца з 13 несур'ёзных апавяданьняў. Якімі гісторыямі "пра тое" Вы хацелі б дапоўніць яе сёньня?
ОтветитьУдалитьу адным з інтэрв'ю вы казалі, што даволі працяглы час вы не думалі пра свайго чытача, што вам вельмі падабаўся сам працэс пісьма, і складалі вершы нібыта для самога сябе? як здарылася, што вы звярнулі ўвагу на тое, што вершы - для людзей? і як гэтыя змены адбіліся ў творчасці?
ОтветитьУдалитьНекалі Віктар Ярац назваў сваю сотню беларускіх паэтаў. Спадар Леанід, не трэба сотню, але сваю дзясятку вы можаце назваць?
ОтветитьУдалитьВаш Хомка - вельмі сучасны персанаж. Вельмі падобны па надзеннасці, вастрыні і гумару на шпіповскіе карацелькі пра Сабаку і Граждана. Цікава, чаму такі выбар героя?
ОтветитьУдалитьне так даўно ў сеціве трапіўся ФОТАПРАЕКТ "БЕЛАРУСКІ ФАЛЬКЛЁР. І мне стала цікава: вобразы міфалагічных істот - гэта выбар саміх пісьменнікаў? Альбо мадэлямі-персанажамі беларускай міфалогіі іх зрабілі фатографы, так сказаць на свой густ? Спадар Леанід, ці спадабаўся вам вопыт працы фотамадэллю?
ОтветитьУдалитьКалі б вы маглі апынуцца ў казцы, якую б выбралі?
ОтветитьУдалитьЛеанід Васільевіч, ці памятаеце вы, што такое "далькажык". І можа з'явіліся новыя цікавыя словы?
ОтветитьУдалить