Васіля Жуковіча ад пачатку былі пакручастымі. Нарадзіўшыся напярэдадні пякельнай бойні, 7 лістапада 1940 года, рана страціўшы родных (бацька і брат былі рэпрэсаваны, заўчасна памерла маці), паэт не зламаўся, працярэбіў сцежку ў літаратуру.
Жыццёвыя шляхі
Сялянская працавітасць, спадчынная зацятая настойлівасць і безумоўны талент сталі падмуркам будучых літаратурных поспехаў, якія акрэсліліся перадусім у кнігах высокамастацкай паэзіі, прозы і нават драматургіі. Лік выданняў аўтарства Васіля Жуковіча ідзе на дзесяткі. Шырыня творчага дыяпазону ўражвае. Зусім нядаўна ўбачыў свет дыск з песнямі на яго словы. Варта адзначыць добры плён на ніве дзіцячай літаратуры. Гэта ж удаецца далёка не кожнаму і сведчыць пра асаблівую адоранасць творцы. А найбольш гучна Васіль Жуковіч праявіў сябе ў плыні лірыкі, якую прынята называць грамадзянскай.Вядомы паэт і як аўтар шматлікіх гумарэсак , пародый , эпіграм . Яны вызначаюцца высокім густам , дасціпным гумарам , дабразычлівасцю.
Чакаем пытанняў да нашага госця !
Васіль ,вы - аўтар шматлікіх гумарэсак, а якое вызначэнне вы далі б гумару... свайму гумару. І як вы думаеце, ці есць асаблівасці ў гумару ў паэзіі?
ОтветитьУдалитьПародыю можна назваць адметным відам літаратурнай крытыкі. Яна нараджаецца ад клопатаў за стан літаратуры. Вы згодныя?
ОтветитьУдалитьСпадар Васіль, у розных крыніцах прыводзяцца розныя даты Вашага нараджэньня - 21.09.1939 і 7.11.1940. Як так атрымалася і якая зь іх слушная?
ОтветитьУдалитьВасіль Аляксеевіч,хто для вас з'яўляецца першым чытачом, на кім праводзіце выпрабаванні свайго гумару або эпіграм, напрыклад? Ці вы давяраеце свайму пачуццю гумару і без агаворак - адразу ў друк?
ОтветитьУдалитьЦяпер, бадай, няма такой газеты, якая б напрыканцы нумара не змяшчала б анекдотаў. Зазвычай яны з інтэрвалам у некалькі дзён пераходзяць з аднаго выдання ў другое. Няўжо ў нас няма свайго, беларускага, гумару?
ОтветитьУдалитьВасіль Аляксеевіч! Што з задуманага Вамі яшчэ не напісана?
ОтветитьУдалитьВ одном из интервью вы признались, что часто видите необычные сны-фантазии. Записываете ли их? Самый странный расскажете?
ОтветитьУдалить