четверг, 13 марта 2014 г.

Усё пачынаецца з сям'і, ці як прывіць любоў да мовы

Многія госці маёй праграмы кажуць, што трапяткое стаўленне да мовы прыйшло праз сям'ю. Дарагія сэрцу мясціны, звычка чытаць і бабуліны казкі - усё гэта нарадзіла любоў да роднага слова і роднай культуры. Нездрама кажуць: "Усё пачынаецца з сям'і..." Па гэтай прычыне мы вырашылі прысвяць адзін з наступных "Дыяблогаў" тэме беларускамоўнага выхавання. Гаворка пойдзе пра такую мадэль сям'і, у якой шануюць продкаў і паважаюць беларускае слова. У сувязі з гэтым - шэраг пытанняў... 

Я чалавек старэйшага пакалення, таму мне вельмі цікава, як сучасная моладзь ставіцца да беларускай мовы. На якой мове вы будзеце выхоўваць сваіх дзяцей (ці, мабыць, ужо выхоўваеце)? У якім моўным асяроддзі самі выраслі? 

А, мабыць, сярод вас, мае чытачы, ёсць і тыя, што навучаўся ў беларускамоўнай школе. Як гэта паўплывала на стаўленне вашага ўнутранага свету? Ці хацелі б вы бачыць сваіх дзяцей у беларускамоўным дзіцячым садку ці школе?

Хутка мы абавязкова паведамім, з кім будзе ісці абмеркаванне ўсіх выказаных думак у эфіры праграмы. Упэўнены, вы не расчаруецеся!

А пакуль - пішыце!

3 комментария :

  1. Размаўляем па-беларуску.
    Работніца і сялянка №11, 1989 год
    старонка 10, старонка 11

    ОтветитьУдалить
  2. Тамара Бунта16 марта 2014 г. в 19:44

    Сёння крытычная сітуацыя з беларускай мовай складваецца таму, што ў маладых і не толькі сем'ях беларусаў не гучыць беларуская мова. Я ўжо не пішу "не размаўляюць", а пішу "не гучыць"... Раней ў доме па-беларуску пастаянна гаварылі радыё, тэлевізар... Было шмат перадач на беларускай мове для дзяцей... Дзецям чыталі кніжкі па-беларуску... У рэшце рэшт у кожнай другой сям'і была беларускамоўная бабуля... Або дзеці ездзілі пастаянна ў вёску да беларускамоўнай радні...Нават калі дзіця не гаварыла па-беларуску, родная мова адбівалася ў падсвядомасці і ў пэўны момант спрацоўвала на карысць ужо даросламу чалавеку: ён пачынаў пісаць вершы па-беларуску ці проста ўжываць беларускую мову штодня...Сёння многія людзі гавораць па-беларуску... на працы - у рэдакцыях, выдавецтвах, тэатрах, вну... А дома, з сямейнікамі - дзецьмі і ўнукамі, гавораць па-руску...Трэба, каб было наадварот. На працы можна гаварыць на любой мове, да чаго нас вымушаюць абставіны, хоць на кітайскай, а дома - па-беларуску. І не трэба баяцца, што дзеці ў такім разе будуць гаварыць на трасянцы, дзеці вельмі лёгка схопліваюць і разумеюць розныя мовы. Думаю, што загаварыць у сям'і павінны, перш за ўсё, жанчыны маці і бабулі. Жанчыны проста павінны ўсвядоміць, што на іх ляжыць адказнасць за нацыю і за родную мову. Гаварыць з малымі па-беларуску, спяваць ім па-беларуску, чытаць па-беларуску, вадзіць у тэатр на беларускія спектаклі, выбіраць у тэлепрараме перадачы для дзяцей на беларускай мове... Хто, калі не жанчыны?.. Мне прыемна, што ў папярэднім каментары даецца спасылка на часопіс, дзе я працую. Як бачым, і 25 гадоў таму часопіс жанчын Беларусі думаў пра тое ж...

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Дзякуй вялікі! Спадзяюся , сустрэнемся ў студыі і падрабязна пагаворым на гэтую тэму. Да сустрэчы !

      Удалить