“З імем гэтай паэткі, нават з яе нязменна прыгожым праз многія гады знешнім воблікам і голасам, звязана ўражанне прасветленасці, пяшчоты, рамантычна-ўзнёслых адносін да жыцця, эмацыянальнасці і высокай усхваляванасці, якая не можа стрымлівацца ніякімі побытавымі межамі. Такая яна і ў сваёй творчасці, да якой можна без залішняй аглядкі на ўмоўнасць тэрміну прымяніць эпітэт жаночая паэзія. Азначэнне гэтае ў дадзеным выпадку мае высокае ацэначнае значэнне, бо творчасць Р. Баравіковай вызначаецца выразным гуманістычным пафасам, высакароднасцю і мудрасцю, эстэтычнай змястоўнасцю і разнастайнасцю. Працуючы ў межах традыцыйнай беларускай паэзіі, якая грунтуецца на фальклорнай аснове, класічным сілаба-танічным рыфмаваным вершы-маналогу, Раіса Баравікова здолела стварыць адметны лірычны характар, раскрыць глыбіні чалавечай душы ў яе разнастайных праявах.”
Так пішуць пра нашу наступную госцю ў інтэрнэце. Сапраўды , Раіса Андрэеўна – адна з самых яркіх прадстаўніц скчаснай беларускай літаратуры . Дарэчы , парадыстаў заўсёды цікавілі паэтычныя радкі Баравіковай, ды і яна сама гатовая адказаць на іх востра і дасціпна.Нямала тонкага гумару і ў яе дз іцячых вершах. Далучайцеся да нашай будучай гутаркі з Раісай Андрэеўнай сваімі пытаннямі.
