Віктар Шніп не толькі цікавы паэт ,аўтар многіх паэтычных зборнікаў ,
ён вядомы многім карыстальнікам інтэрнэта як аўтар нататак ,
дзённікавых запісаў.Шырокі розгалас атрымала серыя яго гумарыстычных
карацелек пра Сабаку і Граждана, яго вершы і песні з серыі “ Чырвоны
ліхтар “ . Ён таксама піша пародыі і эпіграмы , іншымі словамі
дыяпазон творчасці Віктара Анатольевіча надзвычай разнастайны .
Пра ўсё гэта пойдзе размова ў адной з нашых бліжэйшых праграм.
Далучайцеся !
Скажыце, ці ратавалі вас вашы вершы ў жыцці? есць практычнае прымяненне паэзіі ў рэальнасці? дзякуй
ОтветитьУдалитьМендзялееву яго табліца прыйшла ў сне... а бывае так, што вы пішаце вершы ў сне?
ОтветитьУдалить"Сабачыя гісторыі" Віктара Шніпа мне падарылі замест сабакі дзеля жарту. Прачытала. і з тых часоў так атрымалася, што ў жыцці усе часцей сталі сустракацца такія "сабакі" і "гражданы". А як прыйшла думка так паказаць жыцце? як нарадзіліся вобразы
ОтветитьУдалитьПытаньне да спадара Віктара як да галоўнага рэдактара дзяржаўнага выдавецтва: якая літаратура цяпер запатрабаваная?
ОтветитьУдалитьваш "Чырвоны ліхтар" - стылізацыю пад жорсткі гарадскі раманс - я б назваў сумным чорным гумарам. Ужо занадта ў непрывабным выглядзе паўстаюць людзі (асабліва дзяўчаты). Часам смешна, часам плакаць хочацца
ОтветитьУдалитьНа ўсе вашы пытанні будуць адказы падчас перадачы. Дзякуй .
ОтветитьУдалить