Дыя@блог P.S.
среда, 15 апреля 2015 г.
вторник, 31 марта 2015 г.
вторник, 24 марта 2015 г.
вторник, 17 марта 2015 г.
З маладым натхненнем
Маргарыта Латышкевіч — малады філолаг, фалькларыст і ўжо вядомы літаратар. Яе творы часта з’яўляюцца на старонках рэспубліканскай літаратурна-мастацкай перыёдыкі, а летась Маргарыта стала лаўрэатам першага Міжнароднага літаратурнага конкурсу маладых літаратараў Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі “Мост дружбы”.
Ці ёсць у творчасці маладой аўтаркі месца гумару , што натхняе яе на паэтычныя радкі і пра многае іншае мы будзем гутарыць падчас перадачы , і нам дапамогуць вашы пытанні , сябры !
пятница, 13 марта 2015 г.
Паэт , бард , перакладчык і вучоны Серж Мінскевіч
Скончыў беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ (1995). Адзін з арганізатараў і ўдзельнікаў літаратурна-мастацкага руху «Бум-Бам-Літ». Літаратурны кансультант газеты «Пераходны ўзрост». Працуе ў Інстытуце літаратуры НАН Беларусі (цяпер Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры). Кандыдат філалагічных навук.
Аўтар кніг «Праз галеРэю» (паэзія, 1995), «Менскія санэты / Мінскія санэты» (2002), «Прыгоды Какоса Маракоса» (вершаваная казка, 2006), «Я з БУМ-БАМ-ЛІТа» (вершы, проза, крытычныя артыкулы, успаміны пра літаратурныя і мастацкія рухі канца ХХ — пач. ХХІ стагоддзя, 2008), «Сад замкнёных гор» (фантастычны раман, фантастычная аповесць і апавяданні, 2011), «Чароўная крыніца, ці як навучыць дракона чысціць зубы» (празаічная казка, 2012).
Зрабіў поўны пераклад паэмы А. Міцкевіча «Дзяды» (1999), пераклаў «Крымскія Санеты» (2004). Перакладаў з польскай Славацкага, Івашкевіча, Галчынскага, Маслоўскую, з англійскай Шэлі, Лангфэла.
Чакаем вашых пытанняў.
понедельник, 9 марта 2015 г.
Вучоны і паэт
Эдуард Станіслававіч ДУБЯНЕЦКІ — беларускі гісторык, культуролаг, публіцыст, паэт. Кандыдат гістарычных навук (1995). Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (2012).
Працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам на гістарычным факультэце БДУ. У 1992—2004 гадах навуковы і старшы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага навукова-асветніцкага цэнтра імя Ф. Скарыны (Скарынаўскі цэнтр). З 2004 года — вядучы навуковы супрацоўнік Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя М. Танка.
Даследуе праблемы міжнацыянальных адносін на Беларусі ў 19-20 ст., нацыянальнага характару і этнічнай самасвядомасці беларусаў, узаемаўплываў ментальнасці і нацыянальнай культуры, суадносін язычніцкіх і хрысціянскіх элементаў у беларускім фальклоры, развіцця айчыннай культуры ва ўмовах глабалізацыі.
Артыкулы, эсэ і вершы друкаваліся ў айчынных і замежных выданнях. Цікавіцца гумарыстычнымі жанрамі , спрабуе свае сілы ў пародыях эпіграмах . гумарэсках.
Вашы пытанні будуць агучаны падчас перадачы.
воскресенье, 8 марта 2015 г.
Быкаў з Мядзеля
Быкаў Аляксандр Генадзьевіч
Нарадзіўся 7 верасня 1954 года ў горадзе Барысаве. Закончыў Барысаўскую сярэднюю школу, служыў у арміі. Падчас службы атрымаў медаль “За працоўную адзнаку” (за ўдзел у ліквідацыі наступстваў паводкі на Брэстчыне). Працаваў трактарыстам у аб’яднанні “Барысаўдрэў”, затым — карэспандэнтам у шматтыражцы “Трыбуна наватара” завода БАТЭ. Закончыў завочна факультэт журналістыкі БДУ, з 1985 года жыву і працую на Мядзельшчыне, узначальвае аддзел эканомікі раённай газеты “Нарачанская зара”. Член СПБ. Творы змяшчаліся у раённым і рэспубліканскім перыядычным друку, штотыднёвіку “ЛіМ”, альманахах “Дзень паэзіі-2005”, “І зоркі над Бярэзінай ракой”, “Міншчына літаратурная”, часопісах “Вожык”, “Нёман”, “Роднае слова”, “Полымя”. Выступаў з вершамі на рэспубліканскім радыё і тэлебачанні. Выпусціў тры зборнікі вершаў на беларускай мове: “Кветка папараць”, “Пад небам бусліным” і “За межы круга”. За кнігу “За межы круга” атрымаў рэспубліканскую прэмію “Залаты купідон”. Піша таксама гумарыстычныя творы, у тым ліку пародыі на айчынных аўтараў (змяшчаліся ў “Вожыку”, “ЛіМе”, газеце “Мінская праўда”.
Пытанні да Аляксандра Генадзьевіча чакаем на нашым блогу.
Подписаться на:
Сообщения
(
Atom
)