Ірына Багдановіч
Далёка не кожны творца асмеліўся б паставіць пад сваім творамі не псеўданім , а прозвішча , якое нагадвае нам класіка беларускай літаратуры.Ірына ж не стала хавацца за псеўданімам, а падпісвае свае вершы сваім уласным прозвішчам, якое супадае з прозвішчам класіка.
Далёка не кожны творца асмеліўся б паставіць пад сваім творамі не псеўданім , а прозвішча , якое нагадвае нам класіка беларускай літаратуры.Ірына ж не стала хавацца за псеўданімам, а падпісвае свае вершы сваім уласным прозвішчам, якое супадае з прозвішчам класіка.
Нарадзілася Ірына 30 красавіка 1956 года ў горадзе Лідзе Гарадзенскай вобласці ў сям'і служачых. Скончыла гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1978), аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР (1983). З 1983 г. - навуковы супрацоўнік гэтага інстытута. Кандыдат філалагічных навук. Сябра СП СССР з 1989 г.
Друкуецца з 1973 г. Аўтар зборнікаў паэзіі «Чаравікі маленства» , «Фрэскі» і іншых. Выступае і як крытык, літаратуразнавец. У 1989 г. выйшла манаграфія «Янка Купала і рамантызм».
Ірына Эрнэстаўна выкладае на філфаку БДУ , выхоўвае будучых настаўнікаў беларускай літаратуры.Думаецца , цікава будзе пазнаёміцца не толькі з пародыямі на вершы Ірыны , з лепшымі яе творамі , але і з яе гумарыстычнымі і дасціпнымі назіраннямі за непрыдуманымі шэдэўрамі са студэнцкага фальклору .
Чакаем вашых пытанняў.
Здаецца, на Вашы верша немагчыма пісаць пародыі. Няўжо пішуць?
ОтветитьУдалитьдля добрага парадыста магчыма ўсе!
УдалитьСпадарыня Ірына! Вы - студэнтка ХХ стагоддзя, цяпер як выкладчык працуеце са студэнтамі ХХІ стагоддзя. Што змянілася за гэты час у студэнцкім асяроддзі (натуральна, апроч тэхнічнага ўдасканалення працэсу навучання)?
ОтветитьУдалитьЯкія яны - жарты ў студэнтаў, а якія - у выкладчыкаў?
ОтветитьУдалитьЧаста можна пачуць савецкі выраз "У жыцьці заўсёды ёсьць месца подзьвігу". А ці можна, на Ваш погляд, так сказаць пра ўсьмешку і жарт?
ОтветитьУдалитьЯк вы думаеце, ці бывае гумар для розных узростаў? ці ен гумару ўсе ўзросты пакорлівыя і ен аднолькавы для ўсіх! І стары і малы зразумее?
ОтветитьУдалитьЧытаючы вашую паэзію задалася пытаннем, а яе на музыку ўжо спрабавалі накласці? І калі такая перспектыва есць, каго б вы хацелі бачыць у якасці выканаўцы гэтай песні?
ОтветитьУдалить