понедельник, 10 ноября 2014 г.

Адпавядаць славутаму прозвішчу

  

Ірына Багдановіч
   Далёка не кожны творца асмеліўся б паставіць пад сваім творамі не псеўданім , а прозвішча , якое нагадвае нам класіка беларускай літаратуры.Ірына ж не стала хавацца за псеўданімам, а падпісвае свае вершы сваім уласным прозвішчам, якое супадае з прозвішчам класіка.

   Нарадзілася Ірына 30 красавіка 1956 года ў горадзе Лідзе Гарадзенскай вобласці ў сям'і служачых. Скончыла гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1978), аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР (1983). З 1983 г. - навуковы супрацоўнік гэтага інстытута. Кандыдат філалагічных навук. Сябра СП СССР з 1989 г.

   Друкуецца з 1973 г. Аўтар зборнікаў паэзіі «Чаравікі маленства» , «Фрэскі» і іншых. Выступае і як крытык, літаратуразнавец. У 1989 г. выйшла манаграфія «Янка Купала і рамантызм». Ірына Эрнэстаўна выкладае на філфаку БДУ , выхоўвае будучых настаўнікаў беларускай літаратуры.Думаецца , цікава будзе пазнаёміцца не толькі з пародыямі на вершы Ірыны , з лепшымі яе творамі , але і з яе гумарыстычнымі і дасціпнымі назіраннямі за непрыдуманымі шэдэўрамі са студэнцкага фальклору .

   Чакаем вашых пытанняў.

7 комментариев :

  1. Здаецца, на Вашы верша немагчыма пісаць пародыі. Няўжо пішуць?

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. для добрага парадыста магчыма ўсе!

      Удалить
  2. Спадарыня Ірына! Вы - студэнтка ХХ стагоддзя, цяпер як выкладчык працуеце са студэнтамі ХХІ стагоддзя. Што змянілася за гэты час у студэнцкім асяроддзі (натуральна, апроч тэхнічнага ўдасканалення працэсу навучання)?

    ОтветитьУдалить
  3. Якія яны - жарты ў студэнтаў, а якія - у выкладчыкаў?

    ОтветитьУдалить
  4. Часта можна пачуць савецкі выраз "У жыцьці заўсёды ёсьць месца подзьвігу". А ці можна, на Ваш погляд, так сказаць пра ўсьмешку і жарт?

    ОтветитьУдалить
  5. Як вы думаеце, ці бывае гумар для розных узростаў? ці ен гумару ўсе ўзросты пакорлівыя і ен аднолькавы для ўсіх! І стары і малы зразумее?

    ОтветитьУдалить
  6. Чытаючы вашую паэзію задалася пытаннем, а яе на музыку ўжо спрабавалі накласці? І калі такая перспектыва есць, каго б вы хацелі бачыць у якасці выканаўцы гэтай песні?

    ОтветитьУдалить