понедельник, 10 ноября 2014 г.

Плюс абаянне

   “З імем гэтай паэткі, нават з яе нязменна прыгожым праз многія гады знешнім воблікам і голасам, звязана ўражанне прасветленасці, пяшчоты, рамантычна-ўзнёслых адносін да жыцця, эмацыянальнасці і высокай усхваляванасці, якая не можа стрымлівацца ніякімі побытавымі межамі. Такая яна і ў сваёй творчасці, да якой можна без залішняй аглядкі на ўмоўнасць тэрміну прымяніць эпітэт жаночая паэзія. Азначэнне гэтае ў дадзеным выпадку мае высокае ацэначнае значэнне, бо творчасць Р. Баравіковай вызначаецца выразным гуманістычным пафасам, высакароднасцю і мудрасцю, эстэтычнай змястоўнасцю і разнастайнасцю. Працуючы ў межах традыцыйнай беларускай паэзіі, якая грунтуецца на фальклорнай аснове, класічным сілаба-танічным рыфмаваным вершы-маналогу, Раіса Баравікова здолела стварыць адметны лірычны характар, раскрыць глыбіні чалавечай душы ў яе разнастайных праявах.”

   Так пішуць пра нашу наступную госцю ў інтэрнэце. Сапраўды , Раіса Андрэеўна – адна з самых яркіх прадстаўніц скчаснай беларускай літаратуры . Дарэчы , парадыстаў заўсёды цікавілі паэтычныя радкі Баравіковай, ды і яна сама гатовая адказаць на іх востра і дасціпна.Нямала тонкага гумару і ў яе дз іцячых вершах. Далучайцеся да нашай будучай гутаркі з Раісай Андрэеўнай сваімі пытаннямі.

7 комментариев :

  1. Раіса Андрэеўна, у Вас цудоўная паэзія. Але апошнім часам не сустракала Вашых вершаў у друку. Няўжо з паэзіяй пакончана?

    ОтветитьУдалить
  2. Паэзія мужчынская і жаночая. Чым яна адрозніваецца? Пра што лепей пішуць мужчыны, а пра што - жанчыны?

    ОтветитьУдалить
  3. Раіса Андрэеўна! У час, калі пачыналі Вы, у літаратуру прыйшла цэлая кагорта паэтэс - Янішчыц, Бондар, Коўтун, Іпатава, Тулупава - і гэты пералік можна доўжыць. А каго б Вы маглі назваць з сучасных дзяўчат-жанчын?

    ОтветитьУдалить
  4. У працяг папярэдняга пытання: ці можна казаць пра такі ж фемінісцкі наступ у сённяшняй паэзіі?

    ОтветитьУдалить
  5. Ганна з Менску11 ноября 2014 г. в 09:55

    а мне хацелася б спытаць, пра жаночую сатыру. Сустракалі ці вы жанчын-сатырыкаў і паэтак, якія жартавалі лепш чым мужчыны? Пытанне ўсім удзельнікам размовы. Дзякуй!

    ОтветитьУдалить
  6. фанатка мамурыка11 ноября 2014 г. в 10:06

    у рукі трапіла кніга Раісы Баравіковай “Казачныя аповесці пра міжпланетнага Пажарніка і іншых мамурыкаў” Дзіця маё хахатала ўжо над назвай! Як нараджаецца такая фантастыка, адкуль бяруцца "мамурыкі"?

    ОтветитьУдалить
  7. чым больш папулярны і вядомы паэт, тым больш пішуць пародыі на яго паэзію. А ці памятаеце вы пародыю, якая была самай лепшай, ці самай вострай, карацей кажучы, выклікала больш эмоцый?

    ОтветитьУдалить