понедельник, 6 октября 2014 г.

Хутка у гасцях "Дыяблогу" - Уладзімір МАЗГО

  
Уладзімір МАЗГО – прыкметная фігура ў сучаснай беларускай літаратуры і літаратурным працэсе. Піша вершы і прозу. Аўтар зборнікаў паэзіі «Пад спеў крыніц», «Вершаліна», «Марафон», «Анёл нябёсны», кніг для дзяцей «Калі спрачаюцца маланкі», «Суседзі па сусвеце», «Смехапад», «Таямнічая планета» і іншых.

   Актыўна друкуецца ў айчынных выданнях, працуе намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Нёман», часта выступае ў бібліятэках перад дзіцячай аўдыторыяй, дзе ён заўсёды жаданы госць. Уладзімір Мазго – лаўрэат прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў галіне літаратуры, Літаратурнай прэміі імя Васіля Віткі, выдатнік друку Беларусі. Да гэтых рэгалій дабавілася яшчэ адна: па выніках рэспубліканскага конкурсу «Лепшы твор 2008 года», які супольна праводзяць Саюз пісьменнікаў Беларусі, міністэрствы інфармацыі, адукацыі і культуры і Мінгарвыканкам, кнізе Уладзіміра Мазго «Цуда-вуда» («Мастацкая літаратура», 2008) аддадзена першае месца ў намінацыі «Дзіцячая літаратура».

   Актыўна працуе Уладзімір і ў галіне гумарыстычнай літаратуры. Ён аўтар шматлікіх пародый , эпіграм , тэкстаў жартоўных песень. Аўтар і мы , вядучыя “ Дыя@блогу P. S.” чакаем вашых пытанняў.

6 комментариев :

  1. Ганна Рыгораўна7 октября 2014 г. в 00:43

    Для розуму зарадка –
    У вершах і загадках.
    Мазгуйце ўсе да аднаго:
    Стварыў яе для вас Мазго.
    дзякуй вам за смешныя дзіцячыя загадкі і шарады! Дзеці шчоўкаюць іх як семечкі! А нашы паважаныя вядучыя змогуць разгадаць дзіцячыя загадкі?

    ОтветитьУдалить
  2. мне кажуць, што ў мяне няма пачуцця гумару. Ці можна выхаваць у сабе пачуццё гумару? пытанне ўсім удзельнікам Дыяблога. Дзякуй.

    ОтветитьУдалить
  3. Як вы лічыце, ці есць асаблівасці беларускіх пародый? беларускага гумару ў агульным?

    ОтветитьУдалить
  4. брэндам Балгарыі! стаў Габраўскі музей сатыры і гумару, паявіўся і Музей сатыры і гумару имя О.Бендэра у Рассіі. А ці будзе ў Беларусі такое месца? і Каго б вы там "выставілі"?

    ОтветитьУдалить
  5. Спадар Уладзімір, як узьнікаюць Вашы песьні? Кампазітары самі выбіраюць вершы або Вы пішаце на зададзеную тэму адмыслова?

    ОтветитьУдалить
  6. Вы - ганаровы грамадзянін Зэльвенскага раёна. Ці лічыце сябе народным паэтам раёна?

    ОтветитьУдалить