пятница, 10 октября 2014 г.

Васіль Жуковіч - бліжэйшы госць "Дыяблогу"

   Васіля Жуковіча ад пачатку былі пакручастымі. Нарадзіўшыся напярэдадні пякельнай бойні, 7 лістапада 1940 года, рана страціўшы родных (бацька і брат былі рэпрэсаваны, заўчасна памерла маці), паэт не зламаўся, працярэбіў сцежку ў літаратуру.
Жыццёвыя шляхі

   Сялянская працавітасць, спадчынная зацятая настойлівасць і безумоўны талент сталі падмуркам будучых літаратурных поспехаў, якія акрэсліліся перадусім у кнігах высокамастацкай паэзіі, прозы і нават драматургіі. Лік выданняў аўтарства Васіля Жуковіча ідзе на дзесяткі. Шырыня творчага дыяпазону ўражвае. Зусім нядаўна ўбачыў свет дыск з песнямі на яго словы. Варта адзначыць добры плён на ніве дзіцячай літаратуры. Гэта ж удаецца далёка не кожнаму і сведчыць пра асаблівую адоранасць творцы. А найбольш гучна Васіль Жуковіч праявіў сябе ў плыні лірыкі, якую прынята называць грамадзянскай.Вядомы паэт і як аўтар шматлікіх гумарэсак , пародый , эпіграм . Яны вызначаюцца высокім густам , дасціпным гумарам , дабразычлівасцю.

   Чакаем пытанняў да нашага госця !

7 комментариев :

  1. Васіль ,вы - аўтар шматлікіх гумарэсак, а якое вызначэнне вы далі б гумару... свайму гумару. І як вы думаеце, ці есць асаблівасці ў гумару ў паэзіі?

    ОтветитьУдалить
  2. Беларус Виталь15 октября 2014 г. в 10:36

    Пародыю можна назваць адметным відам літаратурнай крытыкі. Яна нараджаецца ад клопатаў за стан літаратуры. Вы згодныя?

    ОтветитьУдалить
  3. Спадар Васіль, у розных крыніцах прыводзяцца розныя даты Вашага нараджэньня - 21.09.1939 і 7.11.1940. Як так атрымалася і якая зь іх слушная?

    ОтветитьУдалить
  4. алена рыгораўна15 октября 2014 г. в 11:04

    Васіль Аляксеевіч,хто для вас з'яўляецца першым чытачом, на кім праводзіце выпрабаванні свайго гумару або эпіграм, напрыклад? Ці вы давяраеце свайму пачуццю гумару і без агаворак - адразу ў друк?

    ОтветитьУдалить
  5. Цяпер, бадай, няма такой газеты, якая б напрыканцы нумара не змяшчала б анекдотаў. Зазвычай яны з інтэрвалам у некалькі дзён пераходзяць з аднаго выдання ў другое. Няўжо ў нас няма свайго, беларускага, гумару?

    ОтветитьУдалить
  6. Васіль Аляксеевіч! Што з задуманага Вамі яшчэ не напісана?

    ОтветитьУдалить
  7. В одном из интервью вы признались, что часто видите необычные сны-фантазии. Записываете ли их? Самый странный расскажете?

    ОтветитьУдалить