пятница, 3 октября 2014 г.

Заўтра ў гасцях "Дыяблогу" паэтка, унучка паэта - Аксана Спрынчан. Не прапусціце!


   Аксана Спрынчан - унучка вядомага паэта Браніслава Спрынчана, дачка паэта Вадзіма Спрынчана.Але яна сама - не толькі сваеасаблівы таленавіты творца , але выдатны арганізатар, дасведчаны рэдактар, клапатлівая маці, верная жонка і проста абаяльная прыгожая жанчына. Яна -душа любой кампаніі, умелая майстрыца і выдатная гаспадыня. Хіба мала, каб запрасіць яе ў студыю "Дыя@блогу"?

   Задавайце пытанні рэдактарцы выдавецтва " Мастацкая літаратура", арганізатару паэтычнага тэатра, паэтцы Аксане Спрынчан.

6 комментариев :

  1. Аксана, як Вы ацэньваеце сённяшнюю паэтычную сітуацыю ў літаратурнай Беларусі? кім можна ганарыцца, на ваш погляд?

    ОтветитьУдалить
  2. Вольга Иванаўна9 сентября 2014 г. в 03:48

    Ваша кніга “Таташ Яраш, мамана Аксана і дачэта Альжбэта. Поўны эксклюзіў” гэта зборнік гісторый з жыцця сям’і — вашай сям’і
    Цяжка было адчыніць дзверы ў сваю сям'ю, у свой дом для ўсеагульнага агляду? я б так не змагла

    ОтветитьУдалить
  3. вы аднойчы сказалі, што «Кожная пісьменніца павінна нарадзіць хоць аднаго чытача», а як вы лічыце, іх ў вас шмат? І ці памятаеце вы свайго першага крытыка-чытача?

    ОтветитьУдалить
  4. У суаўтарстве з Ярашам Малішэўскім Вы напісалі цудоўную кнігу «Незвычайная энцыклапедыя беларускiх народных iнструментаў». Ці не замінаеце адно аднаму сямейны саюз двух творчых людзей?

    ОтветитьУдалить
  5. "Паэтычны тэатр Арт.С" - гэта ваш літаратурны клуб. Скажыце, Аксана, вы ведаеце дакладна, колькі членаў клуба? І асабліва цікава, як туды трапіць маладому і таленавітаму (намякаю на сябе)? Ці ёсць кастынг?

    ОтветитьУдалить
  6. Скажыце, калі ласка, Аксана. На вашую думку, як рэдактара і дзіцячага пісьменніка - якога жанру беларускамоўнай літаратуры нашых аўтараў для дзяцей і падлеткаў не хапае? Якая ўзроставая катэгорыя найменш ахоплена? І які жанр дзіцячай і падлеткавай літаратуры, на вашую думку, найбольш запатрабаваны?

    ОтветитьУдалить