пятница, 3 октября 2014 г.

Хутка ў "Дыяблогу" цікавы аўтар гумарыстычных твораў - Ігар Пракаповіч

   Пракаповіч Ігар Міхайлавіч, нарадзіўся 9.12.1960 у г. Паставы. Закончыў геафак БДУ і аспірантуру Нацыянальнага Інстытута Адукацыі. Працуе настаўнікам геаграфіі Пастаўскай раённай гімназіі.

   Сфера інтарэсаў: літаратура, геаграфія, гісторыя, тапанімія, педагогіка, краязнаўства. Аўтар 22 краязнаўчых кніг, 8 зборнікаў паэзіі. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі і Вучонага савета беларускага геаграфічнага таварыства, старшыня раённай арганізацыі Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны. Пераможца рэспубліканскага конкурсу Таварыства беларускай школы “Беларускі настаўнік года 2009”, Віцебскага абласнога конкурсу “Настаўнік года-95”, лаўрэат звання “Чалавек года Віцебшчыны 2009”.

   Яшчэ Ігар – цікавы аўтар гумарыстычных твораў : пародый , эпіграм гумарэсак. Згадзіцеся , не так часта на нашым экране пакуль такія цікавыя людзі , якія жывуць далёка ад сталічных праспектаў , рэдакцый , розных тусовак.

   Таму задавайце пытанні Ігару Міхайлавічу.

6 комментариев :

  1. Палітык Пятро Пракаповіч, паэт Мікола Пракаповіч і Вы, паэт і краязнаўца Ігар Пракаповіч... Ці ёсьць паміж вамі сувязь?

    ОтветитьУдалить
  2. Ці падабаецца вам пісаць пародыі і эпіграмы? і заўседы рэакцыя, якую вы атрымліваеце на свае колкасці, адпавядае чаканням?

    ОтветитьУдалить
  3. У якіх слабасцях не можаце сабе адмовіць? а якія - высмеивате ў сваіх гумарыстычна-сатырычных творах?

    ОтветитьУдалить
  4. якую вы б далі параду пачынаючым паэтам і сатырыкам? Якія "залатыя правілы" павінен ведаць кожны.і калі не складана, зачытаць самы лепшы свой верш. Дзякуй!

    ОтветитьУдалить
  5. О чем мечтает каждый сатирик и поэт? PS Это вопрос и Игорю и Анатолию Зэкову и Науму Гальперовичу!

    ОтветитьУдалить
  6. Валерый Гарбуз9 октября 2014 г. в 00:15

    Ці дапамагае праца ў школе развіццю пачуцця гумару? Часта вучні становяцца героямі вашых гумарыстычных твораў?

    ОтветитьУдалить