среда, 23 июля 2014 г.

Родная мова і ў замежжы жыве...

Станіслаў Іванавіч Шастак вось ужо сорак гадоў жыве ў Германіі. Скончыўшы БДУ па спецыяльнасці “фізіка“, год папрацаваўу Інстытуце фізікі Акадэміі навук БССР, а потым пасля жаніцьбы з аднакурсніцай пераехаў на яе радзіму ў тадышнюю ГДР. Працаваў навуковым супрацоўнікам у нямецкай Акадэміі навук, абараніў кандыдацкую дысертацыю.

У 1987 годзе стаў супрацоўнікам Клінікі вочных хвароб універсітэта ў Лейпцыгу. Займаўся распрацокай лазернага скальпеля і фотадынамічнай тэрапіяй.
У 1996 годзе распрацаваў канцэпцыю і статут Цэнтра лазернай медыцыны пры клініцы, які ўзначаліў у 2002 годзе. 
У 2010 годзе абараніў доктарскую дысертацыю. Часта наведвае Беларусь, дзе наладзіў супрацоўніцтва з НДІ анкалогіі ў Бараўлянах.
І ўвесь гэты час у ім пастаянна жыве родная беларуская мова, якую ён узяў ад маці з Клетчыны і бацькі, вясковага скрыпача. Сваёй мове ён прысвяціў паэтычны зборнік “Родная дарога“, які толькі што выйшаў у выдавецтве “Чатыры чвэрці“.

Я планую запрасіць Станіслава Іванавіча ў адну са сваіх вераснёўскіх праграм. Запрашаю ўсіх прыняць удзел у ёй – прысылайце с

Комментариев нет :

Отправить комментарий