Мастачка Ірына Котава нарадзілася ў Мінску, скончыла нашу Акадэмію мастацтваў. Тым не менш сёння – яна шырока вядома ў Францыі.
Мастаку адбыцца як творчай асобе ў Парыжы – вялікая ўдача. У Парыж імкнуліся ўсе сусветна вядомыя творцы, ён даў пуцёўку Пікасо і Мадэльяні, Суціну і Шагалу, Далі і Тулуз-Латрэку, нашаму Барысу Забораву…
Ірына закончыла ў Парыжы Свята –Сергіеўскі праваслаўны багаслоўскі інстытут, абараніла дысертацыю ў навукова-даследчым інстытуце Сарбоны. Актыўна супрацоўнічае з пасольствам Рэспублікі Беларусь у Францыі.
Акрамя шматлікіх выставак за мяжой Ірына выстаўляецца і на радзіме. Яна часты госць у Мінску, Нясвіжы, дзе ажыццяўляе праект “падарожжа з Парыжу ў Нясвіж“.
А яшчэ – яна актыўны прыхільнік і носьбіт беларускай мовы. З ласкавай згоды Ірыны – яна адна з найбліжэйшых гасцей нашай праграмы.
Чакаем вашых пытанняў.
Комментариев нет :
Отправить комментарий