понедельник, 21 июля 2014 г.

З любоўю да роднай мовы

Прэса паведаміла, што на міжнароднай алімпіядзе па рускай мове вучаніца 9-га класа Баранавіцкай гімназіі №2 Юля Емельяновіч напісала сачыненне... пра беларускую мову  і выйшла адной з пераможцаў.

Але абсалютную перамогу ёй даў аратарскі конкурс, калі дзяўчына за дзве хвіліны і сорак пяць секунд(такі быў абавязковы фармат маўлення) распавяла пра беларускую мову. Яна так патлумачыла сваё рашэнне:
--Я вырашыла расказаць пра беларускую мову, бо апошнім часам мяне вельмі хвалюе яе становішча . Бо мова -- гэта адна з прыкмет нацыі, і калі страчваецца мова, можа знікнуць і нацыя.

Безумоўна, мяне парадавала і зацікавіла такая навіна. Зараз канікулы ў Юлі і наша праграма таксама -- на канікулах да верасня. Але адну з самых першых сустрэч у новым сезоне мы хочам наладзіць менавіта з Юляй. Таму дзяліцеся, калі ласка, вашымі думкамі на гэты конт, задавайце пытанні, і мы абавязкова з вашым удзелам павядзём размову пра тое, як развіваць і пашыраць ужыванне роднай мовы, як вярнуць яе ў школу, як заахвоціць ёю самых юных  нашых грамадзян.

Комментариев нет :

Отправить комментарий