
Пасля ў інтэрнэце з’явілася
відэапытанка для хлопчыкаў і дзяўчынак: ці ведаюць яны, хто такі Янка Купала. І
толькі адзін хлопчык больш –менш поўна і талкова мог адказаць, а астатнія чаго
толькі не выдумлялі...А на пытанне, ці могуць яны сказаць што-небудзь
па-беларуску, адзін пасля доўга паўзы прамовіў: “дзякуй”.
Не маралізуючы і не робячы
глыбокіх абагульненняў проста хочацца запытаць: няўжо дарослыя, прывёўшы
дзяцей у купалаўскі парк, да помніка народнаму паэту, не маглі ім растлумачыць,
хто такі Янка Купала? Можа яны самі не ведалі? Сумняваюся, бо хоць што-небудзь
расказаць пра нацыянальнага генія, якога вывучаюць у школе, чыё імя носяць
вуліцы, плошчы, установы людзі з
вышэйшай ПЕДАГАГІЧНАЙ адукацыі маглі б.
Гэта да таго, наколькі некаторыя садкі, школы сёння далёкія ад
выхавання патрыятызму любові да гісторыі роднай зямлі. Безумоўна, можна
гаварыць пра многія праблемы і цяжкасці ў рабоце нашых педагагічных кадраў,
але чамусьці ніхто не заўважае, наколькі нізкая якасць іх падрыхтоўкі ў ВНУ,
што адбіваецца на якасці іх штодзённай працы. Калі вучань не ведае ніводнага
беларускага слова і не можа адказаць, хто такі Янка Купала, то якую ацэнку
трэба паставіць яго настаўніку?
Комментариев нет :
Отправить комментарий