воскресенье, 25 мая 2014 г.

Заўтра мы гаворым пра беларускамоўную рэкламу. У гасцях "Дыяблогу" - Алена Макоўская. Глядзіце нас у 10.30 і 22.00

Адну з бліжэйшых праграм мы мяркуем прысвяціць беларускамоўнай рэкламе, прынамсі, штогадоваму фестывалю, бо, як сведчаць арганізатары, сёлетні юбілейны фестываль беларускамоўнай рэкламы AD.NAK!  стаўся пэўным падсумаваннем тэндэнцый адносна ўжывання беларускай мовы ў сферы бізнесу і маркетынгу. Тут, па словах арганізатараў, важна данесці да прадстаўнікоў бізнесу, што сваё, беларускае — гэта не толькі цікава і карысна, але і выгадна.

Як паведамляе прэса і электронныя сродкі інфармацыі, кіраўнік праекта Marketing.by і суарганізатар АD.NAK! Сяргей Скараход на прэс-канферэнцыі, прысвечанай падзеі, парадаваў сваёй выдатнай беларускай мовай. Працу пераможцы ў конкурсе «АD.NAK! супраць Drugs» па папярэдняй дамоўленасці гатовае ўхваліць Міністэрства гандлю Беларусі для размяшчэння на бігбордах і плакатах. Яшчэ адзін конкурс завецца «Здзіві турыста» і ладзіцца разам з кампаніяй — вытворцам сувеніраў Universal Press.

Начальнік аддзела кіравання брэндам кампаніі velcom Зміцер Курловіч таксама выдатна размаўляе па-беларуску і разумее, што рэклама на сваёй мове прыносіць плён. Пра ўсё гэта і ўвогуле пра ролю беларускай мовы ў сучаснай рэкламе мы будзем гаварыць з адным з каардынатараў праекта  кіраўніком згуртаваня беларусаў свету “ Бацькаўшчына”  Аленай Макоўскай.


Чакаем вашых пытанняў!

7 комментариев :

  1. Вольга Карповіч6 мая 2014 г. в 03:09

    Ніколі не чула пра фестываль, але вельмі цікава дазнацца пра яго. Бо беларуская мова ўсё большую папулярнасць набывае менавіта ў рэкламе (не толькі сацыяльнай, але і камерцыйнай). На мой погляд, такая рэклама не толькі фарміруе ў беларусаў жаданне нешта купляць, але і садзейнічае самаідэнтыфікацыі. Таму дзякуй Вам, Алена, за такі фестываль. Раскажыце, калі ласка, падрабязней, хто ў ім удзельчае / можа паўдзельнічаць, якія намінацыі існуюць, якія патрабаванні да работ?

    ОтветитьУдалить
  2. Ирина из Витебска6 мая 2014 г. в 04:37

    Получает ли реклама практическое применение после участия в фестивале или так и остается только конкурсной работой?

    ОтветитьУдалить
  3. А як ўвогуле ўзнікла ідэя правядзення фестывалю Аднак? Для каго ён: для рэкламшчыкаў ці для тых, хто бачыць рэкламу?

    ОтветитьУдалить
  4. Катя из Минска6 мая 2014 г. в 08:02

    Есть фестиваль рекламы «Белый квадрат». Зачем еще один фестиваль рекламы? В чём между ними отличие?

    ОтветитьУдалить
  5. Вы ўжо ладзіце пяты фестываль. То бок нейкія тэндэнцыі ў беларускамоўным сегменце рэкламы мусяць быць зразумелыя. Ці спраўдзіліся чаканні? Ці ўсё атрымалася?

    ОтветитьУдалить
  6. Наколькі разумею, фестываль -- гэта не адзіны праект, які робіць кампанія. Якімі яшчэ адметнымі праектамі можаце пахваліцца?

    ОтветитьУдалить
  7. Батьковщина - организация, которая занимается диаспорой, почему вдруг фестиваль рекламы?

    ОтветитьУдалить